6 траўня 2024, панядзелак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі падобнае да бізнэс-спруту

21
Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі падобнае да бізнэс-спруту

Сфера дзейнасці структуры надзвычай шырокая.

Тыдзень таму «Белсат» апублікаваў расследаванне, прысвечанае Сяргею Шэймануягонаму бізнэсу ў Расеі і ўзаемадачыненням з Кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі. Сёння тэлеканал сабраў 8 найбольш цікавых фактаў пра тую структуру, якой кіруе ягоны бацька Віктар Шэйман.

Кіраўніцтва спраў прэзідэнта (КСП) было створана Аляксандрам Лукашэнкам у першыя месяцы кіравання Беларуссю – у жніўні 1994 года. Спачатку гэта была невялічкая структура, якая займалася матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем вышэйшых дзяржаўных органаў. Але з цягам часу Упраўленне пераўтварылася ў вялікую, шматгаліновую дзяржаўную карпарацыю. Агулам Упраўленне справамі прэзідэнта валодае больш чым 400 аб’ектамі нерухомасці і больш чым 100 арганізацыямі. Сфера дзейнасці УСП надзвычай шырокая: ад імпарту алкаголю і тытуню да латарэяў, ад нацыянальных паркаў да ткацкай вытворчасці.

З 2013 года Кіраўніцтва ўзначальвае Віктар Шэйман – адна з найбольш вядомых і скандальных асоб у атачэнні Лукашэнкі. Падчас ягонага кіравання КСП яшчэ больш разраслося, набыўшы шэраг новых актываў – банк, малаказавод, агракамбінат ды інш. І гэта яшчэ не мяжа: сёлета ў лютым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ролю і значэнне Упраўлення справамі прэзідэнта ў эканоміцы Беларусі неабходна ўзмацняць.

ВІКТАР ШЭЙМАН, ФОТА EFE

Ледзь не купіла банк ва Украіне

Сёлета беларускі «Парытэтбанк», які належыць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, ледзь не набыла ўкраінскую дачку «Сбербанка» (уваходзіць у топ-7 украінскіх банкаў). У сакавіку паведамлялася, што «Парытэтбанк» нават застаўся адзіным прэтэндэнтам на гэты актыў, аднак здзелка сарвалася – Нацбанк Украіны адмовіў беларусам нібыта ў сувязі з неадпаведнасцю заяўніка патрабаванням заканадаўства Украіны.

СБЕРБАНК УКРАІНЫ. ФОТА – DELO.UA

У чым канкрэтна была неадпаведнасць – не ўдакладнялася. Але паводле расейскага выдання «Коммерсант» адзінай праблемай у здзелцы магла стаць фігура кіраўніка Упраўлення справамі прэзідэнта Віктара Шэймана, які застаецца пад санкцыямі Захаду праз падазрэнне ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Гандлюе нафтай, але моўчкі

БІЗНЭС-ЦЭНТР У МЕНСКУ, ДЗЕ МЕСЦІЦЦА ОФІС «БЕЛЗАРУБЕЖТОРГА»

У красавіку 2014 гады Упраўленне справамі прэзідэнта стварыла прадпрыемства «Белзарубежторг», якое атрымала права аптовага гандлю нафтапрадуктамі. Але за чатыры гады кампанія не давала ніводнай публічнай справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці і геаграфіі продажу нафтапрадуктаў. То бок каму і колькі нафты прадае «Белзарубежторг» – невядома. На запыт belsat.eu з просьбай распавесці дэталі і вынікі сваёй эканамічнай дзейнасці прадпрыемства не адказала.

Купляе элітныя аўто

Сёлета ў сакавіку недзяржаўныя СМІ заўважылі, што кампанія «Белтрансспецаўта», якая ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі прэзідэнта, абвясціла тэндар на набыццё аўтамабіляў амаль на 1 млн. даляраў. Сярод іх – Mercedes-Benz S560 4 MATIC Long («Майбах»), тры Mercedes-Benz Е400 і пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200. «Майбах» каштуе 150-160 тыс. долараў, Toyota Land Cruiser 200 і Mercedes-Benz Е400 – па 100 тысяч даляраў.

«Белтрансспэцаўта» прадстаўляе службовыя аўто для найвышэйшых чыноўнікаў і абслугоўвання замежных дэлегацыяў. Аднак карыстаюцца элітнымі аўто і дзяржслужбоўцы са структураў, якімі валодае Упраўленне справамі прэзідэнта.

Напрыклад, каля офісу «Белзарубежторга» журналісты belsat.eu пабачылі машыну Mercedes-Benz S500 4 MATIC з эмблемаю «Белтрансспецаўта». Такая машына каштуе не менш за 120 тыс. долараў. Як распавялі нам супрацоўнікі бізнес-цэнтру, на гэтым элітным аўто штодзень прыязджае выконваючы абавязкі дырэктара «Белзарубежторга» – Сяргей Астапец.

Аўто «Белтрансспецаўта», якім карыстаецца кіраўнік «Белзарубежторга»

Працаўладкавалі апальнага міністра

У чэрвені 2017 года Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута быў адпраўлены ў адстаўку. Яго падазравалі ў службовым падлогу і саўдзеле ў злачынстве ў якасці арганізатара, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Але да суда справа не дайшла: летась у кастрычніку Каўхуце знайшлі працу ў тым жа «Белзарубежторге» – цяпер ён намеснік дырэктара прадпрыемства.

НОВАЕ МЕСЦА ПРАЦЫ ЭКС-МІНІСТРА

Мае санаторый у акупаваным Крыме

Кіраўніцтва спраў прэзідэнта валодае ўласнымі санаторыямі, прычым не толькі ў Беларусі, але і на Каўказе, у краінах Балтыі і ў Крыме.

САНАТОРЫЙ «БЕЛОРУССИЯ» Ў КРЫМЕ. ФОТА – BELORUSSIA-CRIMEA.COM

Санаторый «Белоруссия» (менавіта так ён афіцыйна называецца) у Крыме працягвае працаваць нягледзячы на анексію і блакаду. На сайце санаторыя іх адрас адзначаны як «Расея, Рэспубліка Крым, Ялта», а беларусы прапануецца на выбар некалькі спосабаў дабрацца да адпачынку на анексаванай тэрыторыі. Усе яны прадугледжваюць заезд у Крым праз Расею – то бок маюць на ўвазе парушэнне заканадаўства Украіны.

Найбуйнейшы аператар нерухомасці

Галоўная гаспадарчая ўправа КСП зʼяўляецца найбуйнейшым аператарам на рынку нежылой нерухомасці Беларусі – яны валодаюць больш як 400 абʼектамі. Пераважна ў гэтых абʼектах размяшчаюцца дзяржорганы, аднак некаторыя здаюцца ў арэнду – напрыклад, Палац рэспублікі, «БелЭкспа», канцэртная зала «Менск».

ПАЛАЦ РЭСПУБЛІКІ. ФОТА – WWW.PALACE.BY

Таксама кіраўніцтва Шэймана валодае гатэлямі «Менск», «Юбілейны», «Планета» і «Прэзідэнта-гатэль», які прымае пасяджэнні кантактнай групы па Данбасе.

Валодае папулярнай сеткай рэстарацый

Далёка не ўсе ведаюць, што папулярныя ў Менску рэстараны-бістро «Лідо» – гэта таксама актыў ведамства Шэймана. На сёння «Лідо» мае тры рэстарацыі ў сталіцы – на праспекце Незалежнасці, на вуліцы Кульмана і на Нямізе.

З рэстаранам «Лідо» таксама была звязаная адна скандальная гісторыя падчас падзеяў сакавіка 2017 года. Карыстальнікі сацыяльных сетак распавядалі тады, што падчас жорсткага разгону Дня Волі «Лідо» на праспекце Незалежнасці адмыслова не пускала да сябе людзей, якія хацелі схавацца ў рэстаране ад збіцця амапаўцамі. Аналагічныя абвінавачванні менчукі агучвалі ў адрас яшчэ некалькіх кавярняў, але тыя гэтыя заявы зняпраўджвалі. У адрозненні ад астатніх адміністрацыя «Лідо» той выпадак каментаваць проста адмовілася.

ДЗЕНЬ ВОЛІ – 2017. ФОТА: VASILY FEDOSENKO/REUTERS/FORUM

Марыць скарыць Афрыку

З прыходам у Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Віктара Шэймана замежнаэканамічная дзейнасць ведамства актывізавалася. Найбольш гучнымі пакуль з’яўляюцца праекты, звязаныя з Афрыкай.

Напачатку сакавіка Шэйман з афіцыйным візітам наведаў Зімбабвэ – там ён падпісаў кантракты на суму каля 58 млн USD, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на 43 млн USD і тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн USD. Аднак афрыканскія інтарэсы УСП не абмяжоўваюцца экспартам трактароў. Па выніках паездкі Шэйман заявіў на беларускім ТБ, што дзяржава збіраецца ўдзельнічаць у здабычы нафты і карысных выкапняў у шэрагу краінаў Афрыкі (Конга, Судан, Экватарыяльная Гвінея, Мазамбік).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках