6 траўня 2024, панядзелак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не будзе дастакова грошай у забудоўніка - даплацяць дольнікі

7
Не будзе дастакова грошай у забудоўніка - даплацяць дольнікі

Такі адказ падрыхтавалі ўлады дольнікам скандальнага «Тамбазу».

Указ наконт недабудаванага жылога комплексу «Аркадзія», забудоўнікам якога выступае СТАА «Тамбаз», знаходзіцца на стадыі ўзгаднення, паведаміў падчас жывой лініі старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац, піша БелТА.

Са слоў Андрэя Шорца, у падрыхтоўцы дакумента задзейнічаны розныя міністэрствы і ведамствы (міністэрства фінансаў, эканомікі, юстыцыі, падатковая служба ды інш.). «Аб канкрэтных тэрмінах гаварыць пакуль рана. Мы таксама зацікаўленыя ў тым, каб хутчэй гэтую праблему развязаць», - адзначыў ён.

Дольнікаў хвалявалі пытанні ўключэння страхавых выплат у нарматыўна-прававы акт. «Я не гатовы цяпер сказаць. Маёмасць, якая ёсць у «Тамбаза», павінна быць рэалізаваная, а сродкі накіраваны на будаўніцтва дома», - сказаў Андрэй Шорац.

Ён падкрэсліў, што захады, што прымаюцца, накіраваныя на тое, каб максімальна задзейнічаць існыя ў «Тамбаза» рэсурсы і з мінімальнымі выдаткамі закончыць работы на аб'екце.

На пытанне, якія варыянты развязання праблемы разглядаюцца, Андрэй Шорац адказаў, што плануецца замена забудоўніка. «Варыянт адзін - памяняць забудоўніа, рэалізаваць тое, што ёсць у «Тамбаза», накіраваць на будоўлю, а калі не будзе дастаткова, даплацяць дольнікі», - сказаў Андрэй Шорац. Чакаецца, што даплаты будуць налічвацца паралельна будаўніцтву. «Атрымаўшы ключы, як правіла, жыхары думаюць, што можна не плаціць. У нас ёсць некалькі судоў наконт іншых дамоў, калі людзі не выконвалі ўзятыя на сябе абавязанні», - заўважыў Андрэй Шорац.

Мяркуецца, што канкрэтныя тэрміны выплат будуць вызначаныя ў нарматыўных прававых актах. Жыллё ў гэты час будзе знаходзіцца ва ўласнасці забудоўніка. Пасля прыняцця ўказа запланаваная экспэртыза дома. «Будзем займацца, каб яна прайшла ў першачарговым парадку», - дадаў Андрэй Шорац.

Што да вылучэння ільготнага крэдыту дольнікам на дабудаванне дома, то такі варыянт не разглядаецца.

Як паведамлялася раней, сталічнай фінансавай міліцыяй распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара супольнага таварыства з абмежаванай адказнасцю. Выяўлена, што былы гендырэктар СТАА «Тамбаз» выкарыстоўваў не паводле прызначэння грашовыя сродкі, прыцягнутыя пры дапамозе выпуску і рэалізацыі жыллёвых аблігацый для фінансавання будаўніцтва двух жылых дамоў у межах вуліц Багдановіча - Амурскай - Тургенева - Тыражнай і вуліц Багдановіча - Корш-Саблін - Тургенева – Верхняга завулка. Гэтыя грошы былі выдаткаваныя на выкананне абавязанняў таварыства для будаўніцтве іншага жылога дома, а таксама на аплату будаўнічых матэрыялаў і будаўніча-мантажных работ на іншых аб'ектах, якімі займалася СТАА «Тамбаз».

У выніку фірма не выканала абавязанні будаўніцтва прафінансаваных аб'ектаў, што пацягнула прычыненне шкоды пакупнікам жыллёвых аблігацый на суму Br21,5 млн і істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам у сацыяльнай сферы. Былы генеральны дырэктар затрыманы, крымінальная справа распачатая паводле ч 3 арт 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках