6 траўня 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі адмовіліся перайменаваць бібліятэку Леніна ў гонар Скарыны

19
Чыноўнікі адмовіліся перайменаваць бібліятэку Леніна ў гонар Скарыны
Фота: Wikipedia

Пад петыцыяй пакінулі свае подпісы 527 чалавек.

Беларусы напісалі петыцыю з патрабаваннем перайменаваць віцебскую абласную бібліятэку імя Леніна ў гонар Францішка Скарыны. Аргументаваўшы сваё жаданне тым, што «ў Віцебску гістарычная памяць дзеяча Леніна з гакам адлюстраваная ў розных кантэкстах: плошча імя Леніна, цэнтральная вуліца імя Леніна, устаноўлена мноства помнікаў Леніну, піша kyky.org.

Шкада, але гістарычная памяць Францішка Скарыны ў горадзе Віцебску адсутнічае».

Пад петыцыяй пакінулі свае подпісы 527 чалавек, зварот быў накіраваны на разгляд у віцебскі аблвыканкам. І вось прыйшоў адказ: чыноўнікі не пагадзіліся на перайменаванне. Сказалі, маўляў, гэтае пытанне (аб перайменаванні) «патрабуе дэталёвай прапрацоўкі і вывучэння грамадскай думкі, бо такія дзеянні могуць выклікаць негатыўную рэакцыю ў часткі насельніцтва».

Але гэта не ўсе прычыны адмовы, на думку супрацоўнікаў аблвыканкама, нават калі «насельніцтва» станоўча паставіцца да ідэі, «прысваенне імя ўсходнеславянскага першадрукара Скарыны дарэчы было б прымеркаваць да якой-небудзь знакавай даты або юбілею». І канчатковая пастанова: «На жаль, у гэтым годзе юбілейных дат, звязаных з Францішкам Скарынам няма. Акрамя таго, перайменаванне пацягне дадатковыя выдаткі для самой установы культуры. Таму ўважаем гэтую прапанову цяпер за немэтазгодную».

Дарэчы, адказ віцебскага аблвыканкама ацанілі на 1,9 бала з магчымых 10.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках