6 траўня 2024, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь фальсіфікуе паказчыкі ВУП?

6
Беларусь фальсіфікуе паказчыкі ВУП?

Як здымкі з космасу давялі завышэнне паказчыкаў.

Старшы выкладчык універсітэта Чыкага Луіс Марцінэс з дапамогай аналізу спадарожнікавых звестак аб асветленасці гарадоў свету ўначы паспрабаваў знайсці карэляцыю паміж палітычным ладам і пэўнасцю звестак аб валавым ўнутраным прадукце. Аналіз пабудаваны на аснове здымак Зямлі са спадарожніка за апошнія 25 гадоў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Свае высновы спадар Марцінэс сфармуляваў у 67-старонкавай працы «Наколькі мы можам давяраць дыктатарскім ацэнкам ВУП?».

З ягоных разлікаў, краіны, якія па класіфікацыі амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House належаць да «несвабодных», завышаюць паказчык ВУП на 15-30%.

Нагадаем, Беларусь, паводле інфармацыі даследчыкаў Freedom House, знаходзіцца ў групе несвабодных краін разам з Кітаем, Расеяй, Казахстанам, Турцыяй, Іранам, Сірыяй, Венесуэлай, Егіптам і яшчэ 11 краінамі.

Узаемасувязь узроўню начной асветленасці гарадоў і эканамічнай актыўнасці раней даводзілі эканамісты Браўнаўскага ўніверсітэта (Род-Айлэнд, ЗША) і Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў (Масачусэтс, ЗША). У даследаванні «Вымярэнне эканамічнага росту краін з космасу» яны адзначалі, што падвышэнне ВУП абавязкова суправаджаецца ростам расходу электрычнасці на аднаго чалавека.

Абапіраючыся на высновы калег, Луіс Марцінэс надумаў параўнаць ступень карэляцыі паміж зменамі асветленасці і ВУП у краінах, разглядаючы пры гэтым групы краін з розным узроўнем развіцця дэмакратыі. Для падзелу краін на групы ён абапіраўся на класіфікацыю Freedom House. Гэтая арганізацыя вылучае тры тыпы дзяржаў: свабодныя, часткова свабодныя і несвабодныя. «Несвабодныя» складаюць 25% ад колькасці ўсіх дзяржаў у свеце, і да іх належаць Расія, Кітай, Казахстан, Беларусь, Іран.

Са звестак спадара Марцінэса, у «свабодных краінах» (ЗША, Канада, краіны Заходняй Еўропы) падвышэнне начной асветленасці на 10% суправаджалася павелічэннем ВУП у сярэднім на 2,4%. У «часткова свабодных» пры такім жа росце ўзроўню асветленасці паказчык ВУП быў большым за - 2,7% -2,9%. А ў «несвабодных» - яшчэ большы, у сярэднім - 2,9-3,4%.

На думку даследчыка, самае лагічнае тлумачэнне гэтага феномену - улады проста фальсіфікуюць паказчыкі ВУП. Мэта фальсіфікацыі для спадара Марцінэса таксама відавочная: каб палітычныя лідары гэтых краін лепш выглядалі ў вачах сусветнай супольнасці.

Для аб'ектыўнасці даследавання спадар Марцінэс правяраў магчымы ўплыў іншых чыннікаў. Але высветлілася, што ні арганізацыя эканомікі, ні ўзровень урбанізацыі, ні агульны аб'ём спажывання электраэнергіі не могуць растлумачыць гэтыя адрозненні паміж «свабоднымі» і «несвабоднымі» дзяржавамі.

Даследчык таксама выявіў залежнасць паміж узроўнем завышэння ВУП і іншымі чыннікамі. Часцей завышаецца ВУП перад выбарамі, а таксама ў краінах, дзе моцная камуністычная ідэалогія - больш чым удвая ў параўнанні з краінамі, якія не сутыкаюцца з камунізмам. Аўтар пры гэтым тлумачыць, што «камуністычныя рэжымы вядомыя сваім сістэматычным маніпуляваннем інфармацыяй».

Адным з самых паказальных прыкладаў Луіс Марцінэс называе Кітай. Гэтая краіна, быўшы грамадзянскай і камуністычнай дыктатурай адначасова, з ягоных разлікаў, знаходзіцца сярод краін з самым значным разыходжаннем паказчыкаў начной асветленасці і ВУП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках