26 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларусь застаецца ў спісе несвабодных краін

2
Freedom House: Беларусь застаецца ў спісе несвабодных краін

Міжнародная праваабарончая арганізацыя апублікавала рэйтынг свабоды ў свеце ў 2018 годзе.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала (пераклад - «Радыё Свабода») справаздачу, дзе ацаніла ступень грамадзянскіх і палітычных свабодаў у 195 краінах свету.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што ў апошнія 12 гадоў узровень свабоды ў свеце зніжаўся, дэмакратыя перажывае сур'ёзны крызіс. Скарачэнне грамадзянскіх і асабістых свабодаў адзначана ў 71 краіне свету, толькі 35 краін могуць пахваліцца падвышэннем у паказчыках свабоды.

Беларусь, паводле інфармацыі даследчыкаў Freedom House, засталася ў групе несвабодных краін разам з Кітаем, Расеяй, Казахстанам, Турцыяй, Іранам, Сірыяй, Венесуэлай, Егіптам і яшчэ 11 краінамі. А вось Украіна апынулася ў групе часткова свабодных краін, у якую ўваходзяць 28 дзяржаў, сярод іх таксама Кыргызстан, Арменія, Азербайджан, Мексіка, Бразілія, Індыя, Інданезія, Паўднёвая Карэя ды іншыя.

16 краін свету названыя даследчыкамі Freedom House свабоднымі, сярод іх ЗША, Канада, Аргентына, Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына, Эстонія, Грузія, Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Японія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках