Байдэн расказаў, калі Украіна атрымае зброю ад ЗША
5- 26.04.2024, 20:05
- 3,948
Ваенная дапамога ўжо ў дарозе.
У пятніцу, 26 красавіка, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што амерыканская ваенная дапамога з нядаўна абвешчаных пакетаў скіруецца ва Украіну ўжо на гэтым тыдні.
На сваёй старонцы ў X Байдэн падкрэсліў, што 24 красавіка атрымаў законапраект пра фінансаванне падтрымкі Украіне і падпісаў яго ў той самы дзень.
«І на гэтым тыдні дасылаем зброю і тэхніку ва Украіну, якая абараняецца ад расейскіх бамбаванняў», – адзначыў прэзідэнт ЗША.
Early Wednesday, the national security package arrived at my desk.
— President Biden (@POTUS) April 26, 2024
Before noon, I had signed it into law.
And this week, we’re sending weapons and equipment to Ukraine as it defends itself against Russian bombardment.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 24 красавіка падпісаў законапраект, які прадугледжвае $61 млрд падтрымкі для Украіны, які Палата прадстаўнікоў Кангрэса перад гэтым не магла разгледзець некалькі месяцаў.