6 траўня 2024, панядзелак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян запрасіў выпускнікоў на свята ва ўрадавым палацы

2
Пашынян запрасіў выпускнікоў на свята ва ўрадавым палацы
ФОТА З САЙТА RUS.AZATUTYUN.AM

«Апошні званок» для выпускнікоў памежных вёсак прайшоў ва ўрадавым палацы.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян 25 траўня запрасіў больш за 100 выпускнікоў памежных вёсак адсвяткаваць «Апошні званок» ва ўрадавым палацы, паведамляе «Радыё Азатуюн».

Як паведамляе прэс-служба прэм'ер-міністра, ён сардэчна віншаваў іх і зычыў вялікіх поспехаў.

«Дэвізам нашай аксамітнай рэвалюцыі быў і застаецца слоган: «Мы - гаспадары нашай краіны». Гэтая тэрыторыя была створаная для абслугоўвання высокапастаўленых чыноўнікаў і мы палічылі патрэбным, каб вы - выпускнікі памежных вёсак - атрымалі магчымасць адзначыць сваё свята тут, на знак таго, што мы служым вам», - адзначыў Пашынян.

Прэм'ер-міністр адзначыў важнасць адукацыі і заклікаў выпускнікоў ніколі не пераставаць вучыцца.

«Прашу вас ніколі не недаацэньваць адукацыю. У новай Арменіі адукацыя, узаемная павага і падвышэнне адукацыйнага цэнзу з'яўляюцца прыярытэтамі. Заклікаю вас, каб вы паступова падвышалі ваш інтэлектуальны ўзровень. Вучыцца нельга спыняць ні на дзень, ні на гадзіну, ні на секунду», - адзначыў Пашынян.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках