6 траўня 2024, панядзелак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах улады забаранілі пікет у падтрымку прафзвязу РЭП

У Баранавічах улады забаранілі пікет у падтрымку прафзвязу РЭП

Чыноўнікі чарговым разам парушылі правы чалавека.

У Баранавічах забаронены пікет у падтрымку незалежнага прафзвязу РЭП і яго кіраўніцтва. Чыноўнікі гарадскога выканаўчага камітэту знайшлі фармальную зачэпку для адмовы: не ўкладзеныя дамовы з міліцыяй, лякарняй і жыллёва-камунальнай гаспадаркай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Хоць заяўнік пікету актывіст і прадпрымальнік Мікалай Чарнавус браў на сябе гэтыя абавязацельствы, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:

- Нідзе не патрабуецца ў Еўропе, каб хтосьці ўкладаў нейкія дамовы і плаціў нейкія грошы камусьці. Гэта дзяржава павінна рабіць сама. Для гэтага міліцыя атрымлівае з дзяржаўнага бюджэту грошы. А што тычыцца хуткай дапамогі, то калі нешта здарыцца, то заяўнікі выклічуць яе праз мабільны тэлефон. Прыбіраць тэрыторыю? Гэта пікет. Якое смецце?

Праваабаронца Сяргей Гоўша мяркуе, што трэба мяняць як мясцовыя пастановы, так і сам закон аб масавых мерапрыемствах у Беларусі. Забарона пікету чыноўнікамі парушае правы чалавека. Пра што не раз гаварылася ў адказах Камітэта правоў чалавека на скаргі з Баранавічаў. Чыноўнікам раілі змяніць законы. Але закон «Аб масавых мерапрыемствах» улады змяняць не жадаюць, кажа Сяргей Гоўша.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках