6 траўня 2024, панядзелак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: «Паўночны струмень-2» - гэта гібрыдная зброя

1
Матэвуш Маравецкі: «Паўночны струмень-2» - гэта гібрыдная зброя
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Палітычны праект Крамля накіраваны супраць ЕЗ і NATO.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі каторым разам паказаў на пагрозы, якія нясе будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2».

Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў польскім Сейме ў апошні дзень працы парламенцкай асамблеі NATO, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на wPolityce.

«Паўночны струмень – 2» уяўляе пагрозу для энэргетычнай бяспекі і салідарнасці Еўропы, гэта новая гібрыдная зброя, нацэленая на ЕЗ і NATO, гэта атручаная пігулка еўрапейскай бяспекі», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Польшчы.

З ягоных слоў, «Паўночны струмень – 1» дазволіў Расеі сабраць сродкі для развіцця войска, а пасля - для агрэсіі супраць Украіны і Грузіі.

«Сённяшняя сітуацыя ў сферы бяспекі даводзіць, што гістарычная пастанова аб размяшчэнні войскаў у нашым рэгіёне была правільнай. Мы ўдзячныя хаўруснікам за іх унёсак у бяспеку», - дадаў польскі прэм'ер.

З канца 2019 года газатранспартны калідор «Паўночны струмень-2» павінен транспартаваць амаль 55 млрд кубаметраў расейскага прыроднага газу штогод з РФ праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

Праціўнікі праекта - у тым ліку Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Малдова, ЗША і Данія - сцвярджаюць, што «Паўночны струмень-2» павялічыць залежнасць ЕЗ ад «Газпрома», які ўжо пастаўляе блізу траціны аб'ёмаў газу ў ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках