2 траўня 2024, Чацвер, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Шапік ганьбы» ў Віцебску, дзе «дармаеды» ў 30-я атрымлівалі заробак і прадукты

4
Фотафакт: «Шапік ганьбы» ў Віцебску, дзе «дармаеды» ў 30-я атрымлівалі заробак і прадукты

Цікавыя фатаграфіі з паўсядзённага жыцця ў Віцебскай фабрычна-працоўнай калоніі.

4 траўня 1961 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ «Аб узмацненні барацьбы з асобамі, якія ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця», піша «Віцебскі кур'ер».

У народзе гэты дакумент стаў вядомы як «указ аб узмацненні барацьбы з дармаедамі». Адзін з папулярных лозунгаў у той час абвяшчаў:

«Дармаеды – нашы ворагі. Хлеб працоўны ад іх беражы!»

Пад крымінальную адказнасць падпадалі асобы, якiя не працавалi цягам чатырох месяцаў за год.

Між тым у свой час яшчэ сталінская Канстытуцыя 1936 года зрабіла працу абавязковай. У 12 артыкуле дакумента гаварылася:

«Праца ў СССР з'яўляецца абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да працы грамадзяніна паводле прынцыпу: “Хто не працуе, той не есць”».

І працавалі ўсе. Так, у кнізе Андрэя Вышынскага «Ад турмаў – да выхаваўчых установаў» галоўны захавальнік фондаў Віцебскага раённага гістарычна-краязнаўчага музея Сяргей Марціновіч адшукаў цікавыя фатаграфіі з паўсядзённага жыцця ў Віцебскай фабрычна-працоўнай калоніі.

З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ
З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ
З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ

Папраўчыя ўстановы ў Віцебску існавалі і раней. Так, у дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захавалася газета вучэбна-выхаваўчай часткі і культасветкама зняволеных Віцебскага акруговага папраўча-працоўнага дома і ягоных аддзяленняў «Думка зняволенага». Выпуск выдання быў прымеркаваны да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У газеце, у тым ліку, размешчаны артыкул Л.М. Ітсана «Чаго я дасягнуў». У ёй мужчына апавядае, што ён быў арыштаваны 9 месяцаў таму і адпраўлены ў Выпраўдом.

З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ
З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ
З КНІГІ АНДРЭЯ ВЫШЫНСКАГА. ФОТА ПРАПАНАВАЎ СЯРГЕЙ МАРЦІНОВІЧ
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках