6 траўня 2024, панядзелак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла дазволеная ўладамі акцыя «Несмяротны полк»

У Менску прайшла дазволеная ўладамі акцыя «Несмяротны полк»
Фота: «Радыё Свабода»

Шэсце арганізавалі прарасейскія структуры.

9 траўня ў Расеі і некаторых суседніх краінах праводзіцца традыцыйнае шэсце «Несмяротны полк», удзельнікі якога выходзяць з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне, ці партрэтамі вядомых людзей.

Бяскрыўдная на першы погляд акцыя цяпер успрымаецца як прапаганда «расейскага свету». Гэтай мэты не хаваюць і яе аўтары, паведамляе nn.by.

У Менску акцыя ў пачатку была забароненая, але затым Менгарвыканкам дазволіў яе. Шэсце праходзіла ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

Шэсце прарасейскіх арганізацый сабрала больш за 1000 чалавек. Удзельнікі неслі як афіцыйную сімволіку Рэспублікі Беларусь, так і георгіеўскую сімволіку, некаторыя таксама - партрэты сваіх сваякоў. Былі таксама партрэты Сталіна. Актывісты «Русі маладой» раздавалі георгіеўскія стужкі.

Фота: «Радыё Свабода»

Сярод удзельнікаў «Бяссмертнага палка» былі заўважаныя прапагандысты Аляксей Дзермант і Аляксандр Шпакоўскі, блогер Дзяніс Салаш.

Адначасова на плошчы Перамогі сабраліся калоны школьнікаў, якія ўдзельнічаюць у арганізаванай уладамі акцыі «Беларусь памятае». Яны неслі партрэты герояў вайны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках