18 лютага 2019, панядзелак, 6:10
Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
Рубрыкі

У Гомелі павесілася маці дваіх дзяцей

51

Яна год не магла знайсці працу па спецыяльнасці.

Перад смерцю жанчына напісала перадсмяротную запіску.

Як стала вядома «Сильным новостям», трагедыя адбылася ўчора, у нядзелю 10 чэрвеня, у прамежку з 17.00 да 20.00 гадзін, у доме №39 на вуліцы Валгаградскай.

Жанчына 1974 года нараджэння, маці дваіх дзяцей, павесілася ў сябе дома, у спальні.

Прычыны такога кроку высветліць следства. Аднак ужо вядома, што гамяльчанка пражывала з мужам і двума дзецьмі. Суседзі распавядаюць, што сям'я была не проста поўнай: яе характарызуюць як узорную. Ніхто ніколі не чуў, каб муж і жонка не тое, каб лаяліся, але і нават размаўлялі на падвышаных нотах.

У той жа час, вядома, што апошнім часам жанчына спрабавала знайсці працу, але яе намаганні не прыводзілі да поспеху - працаўладкавацца па спецыяльнасці гамяльчанцы не ўдавалася мінімум год. Магчыма, гэта стала адной з прычын дэпрэсіі і наступнай трагічнай развязкі.