3 траўня 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Слуцкі, які згадаў імя Навальнага, сыходзіць з Першага канала

14
Леанід Слуцкі, які згадаў імя Навальнага, сыходзіць з Першага канала
ЛЕАНІД СЛУЦКІ
ФОТА: JAY BARRATT / AMA / GETTY IMAGES

Экс-трэнер зборнай РФ у футболе не будзе каментаваць матчы ЧС.

Былы трэнер зборнай Расеі ў футболе Леанід Слуцкі паведаміў, што больш не будзе каментаваць на «Першым канале» матчы чэмпіянату свету, паведамляе «Радыё Свабода». Ён абвесціў пра гэта ў канцы трансляцыі матчу Расея – Егіпет. «На жаль для мяне, я заканчваю сваю працу на Першым канале».

17 чэрвеня Слуцкі згадаў у эфіры Першага канала імя апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Падчас матчу Нямеччына – Мексіка каментатар Кірыл Дзяменцеў казаў пра гульню ў «навальны футбол». Слуцкі на гэта адрэагаваў заўвагай: «Навальны гуляе ў футбол? Ну, цікава было б зірнуць».

Ягоная рэпліка стала падставай для флэш-мобу ў сацсетках: карыстальнікі пачалі складаць іншыя палітычныя каментары, якія мог бы зрабіць Слуцкі ў эфіры.

Некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі, што могуць адхіліць і Дзяменцева. Сам журналіст заявіў, што яму пра гэта нічога невядома і што яго на той момант ні ад якой працы не адхілялі.

Раней 19 чэрвеня стала вядома, што футбольныя матчы на Першым канале не будзе больш каментаваць і Васіль Уткін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках