3 траўня 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лонданскім метро прагрымеў выбух

У лонданскім метро прагрымеў выбух

Пацярпелі пяць чалавек.

У метро ў паўночнай частцы Лондана, на станцыі "Station Parade", прагрымеў выбух, пацярпелі пяць чалавек, паведамляе "Люстэрка тыдня. Украіна" са спасылкай на The Guardian. Тры пацярпелыя атрымалі лёгкія раненні і траўмы, прыбылыя на выклік медыкі прапанавалі ім дапамогу на месцы. Яшчэ два чалавекі атрымалі больш сур'ёзныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя.

У Скотланд-Ярдзе назвалі папярэднюю прычыну выбуху. Пасля інцыдэнту брытанскія праваахоўнікі падазравалі тэрарыстычны акт, аднак пазней транспартная паліцыя заявіла пра тое, што выбух у метро тэрактам не з'яўляецца. Паводле версіі следчых, прычынай выбуху магло стаць кароткае замыканне батарэі.

Праваахоўнікі ачапілі раён вакол станцыі і папрасілі людзей пазбягаць яго, на месцы выбуху прадаўжаюцца следчыя дзеянні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках