3 траўня 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемства ў Маладзечне ўвяло дрэс-код для супрацоўнікаў

16
Прадпрыемства ў Маладзечне ўвяло дрэс-код для супрацоўнікаў

З 15 чэрвеня праз прахадную ЗАТ «Амкадор-Унікаб» у брыджах і шортах не пройдзеш.

Генеральны дырэктар выдаў загад, які рэгламентуе стыль адзення супрацоўнікаў.

У распараджэнні kraj.by апынуўся дакумент, з якім цяпер знаёмяцца ўсе супрацоўнікі «Амкадора» ў Маладзечне.

Цяпер паводле загаду «на працу не дапускаюцца работнікі, якія прыходзяць у шортах, брыджах, у празрыстым адзенні або ў адкрытым адзенні (блузах, майках «топ»), глыбока дэкальтаваным адзенні, кароткіх спадніцах, сукенках, сарафанах, у адзенні і абутку пляжнага стылю».

Новаўвядзенне закліканае «павысіць дзелавую культуру на прадпрыемстве».

Як сказана ў дакуменце, парушальнікаў устаноўленага стылю адзення на прахадной спыніць работнік аховы. У прысутнасці непасрэднага кіраўніка на «парушальніка стылю» будзе складзены акт. Праўда, які менавіта акт, у загадзе не тлумачыцца.

Інфармацыю аб увядзенні новых правілаў стылю адзення на прадпрыемстве kraj.by пацвердзіла намесніца дырэктара ідэалагічнай працы Валянціна Дзярабіна. З ейных слоў, новаўвядзенне закране хутчэй адміністрацыю, чым супрацоўнікаў, якія працуюць у спецадзенні.

- Так, ёсць загад генеральнага. Уводзіцца дрэс-код. Але гэта больш тычыцца адміністрацыі. Гарачая пара года, людзі прыходзяць у шортах і шлапаках. А на прадпрыемства могуць прыехаць замежныя дэлегацыі з візітам, - распавяла наша суразмоўніца.

Са слоў Валянціны Дзярабіны, паколькі загад выйшаў нядаўна, на прадпрыемстве яшчэ працягваюць знаёміцца з дакументам. Начальнікі структурных падраздзяленняў павінны правесці тлумачальную працу з падначаленымі.

- Пакуль не ведаю, як гэта будзе на практыцы. Але мы будзем працаваць з людзьмі, і спадзяюся, што нашы супрацоўнікі прыслухаюцца. Гэтыя правілы носяць больш рэкамендацыйны характар, - падкрэсліла яна.

Пракаментаваць новаўвядзенне на маладзечанскім прадпрыемстве і ацаніць яго з прававога пункту гледжання kraj.by папрасіў інспектара незалежнага прафсаюза РЭП Леаніда Судаленка. Патрабаванне працадаўцы да знешняга выгляду супрацоўніка на працоўным месцы ён назваў правамерным.

- Наймальнік мае права выстаўляць патрабаванні да працаўніка у тым ліку і ў частцы яго знешняга выгляду і спецадзення з улікам спецыфікі вытворчасці. Наймальнік таксама мае права ўсталёўваць і забяспечваць работніка спецыяльным адзеннем, - растлумачыў ён. - Да прыкладу, калі гэта харчовая прамысловасць, на супрацоўніку павінны быць маскі, халаты. Але ўсё гэта мае дачыненне да працоўнага месца. Закон не ўтрымлівае абавязковых патрабаванняў да знешняга выгляду работніка на вуліцы да прахадной. Жадаць пэўнага віду ад супрацоўніка да прахадной неправамерна. А ўжо на працоўным месцы - гэта законнае патрабаванне наймальніка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках