4 траўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі скончылася галасаванне на выбарах прэзідэнта і парламента

2
У Турцыі скончылася галасаванне на выбарах прэзідэнта і парламента

Свае кандыдатуры на пасаду прэзідэнта краіны выставілі шэсць чалавек.

У Турцыі зачыніліся апошнія пункты для галасавання на выбарах прэзідэнта і дэпутатаў парламента краіны.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Anadolu.

Усе пункты былі зачыненыя а 17:00 паводле мясцовага часу. Усяго на выбарах у Турцыі і на участках за мяжой павінны былі прагаласаваць 56,322 мільёна чалавек.

Свае кандыдатуры на пасаду прэзідэнта краіны вылучылі шэсць чалавек. У іх ліку дзейны кіраўнік дзяржавы Раджэп Таіп Эрдаган - кандыдат ад «Народнага альянсу», які быў сфармаваны Партыяй справядлівасці і развіцця і Партыяй нацыяналістычнага дзеяння (MHP); Мухарам Інджэ, які ўважаецца за ягонага асноўнага апанента ад Рэспубліканскай народнай партыі (CHP) і Селахацін Дэмірташ, які знаходзіцца ў зняволенні кандыдат ад пракурдскай Дэмакратычнай партыі народаў (HDP).

У адпаведнасці з папраўкамі, унесенымі ў турэцкую Канстытуцыю па выніках рэферэндуму вясной 2017 года, новы прэзідэнт будзе адначасова сумяшчаць пасаду прэм'ер-міністра краіны. Яму будуць дадзеныя новыя паўнамоцтвы ў судовай сферы і сферы выканаўчай улады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках