4 траўня 2024, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзіт-пол: Эрдаган перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі

13
Экзіт-пол: Эрдаган перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі

Дзейны прэзідэнт Турцыі паводле звестак экзіт-полаў набраў больш за 57% галасоў выбаршчыкаў.

Паводле звестак экзіт-полаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган у першым туры перамагае на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 57,21% галасоў выбаршчыкаў, піша gordonua.com са спасылкай на выданне Haberturk.

Галоўны кандыдат ад апазіцыі Мугарам Інджэ атрымлівае 28,25%. На трэцім месцы (7,45%) адзіная сярод кандыдатаў жанчына, прадстаўніца правацэнтрысцкай "Харашэц партыі" Мэрал Акшэнэр.

24 чэрвеня прайшло галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і выбарах у парламент 27-га склікання Турцыі.

Кандыдатуры на пост прэзідэнта Турцыі вылучылі шэсць чалавек. Пасля выбараў Турцыя мае перайсці да прэзідэнцкай формы кіравання. Новы кіраўнік дзяржавы атрымае павялічаныя паўнамоцтвы - зможа самастойна прызначаць высокапастаўленых чыноўнікаў і выдаваць указы без ухвалення парламента. Пасада прэм'ер-міністра будзе скасаваная.

Гэтыя змены замацаваныя ў турэцкай канстытуцыі ў выніку рэферэндуму, які адбыўся ў красавіку 2017 года.

У парламенцкіх выбарах возьмуць удзел кандыдаты ад Партыі справядлівасці і развіцця, Рэспубліканскай народнай партыі ды іншых турэцкіх палітычных сіл.

23 чэрвеня ў Стамбуле мільёны людзей выйшлі на мітынг у падтрымку апазіцыйнага кандыдата Інджэ, паведамляла выданне Hurriyet. Палітык і ягоныя паслядоўнікі абараняюць ідэі заснавальніка сучаснай турэцкай дзяржавы Мустафы Кемаля Ататурка. Згодна з папярэднімі апытанняў, Інджэ мае шанц на выхад у другі тур, у якім, у выпадку аб'яднання апазіцыі, ён зможа выперадзіць дзейнага прэзідэнта.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках