1 траўня 2024, Серада, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захавальнікі дзяржаўнай локшыны

12
Захавальнікі дзяржаўнай локшыны
КАРЫКАТУРА: CARTOON.KULICHKI.COM

Локшыну трэба змясціць на ўрадавы штандар.

У Беларусі на мінулым тыдні была праведзеная найбуйнейшая аперацыя ў дачыненні да чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя, у выніку якой КДБ затрымаў больш за дзесяць кіраўнікоў.

Раней стала вядома пра арышт дырэктара РУП «Цэнтр экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» (ЦЭВЗ) Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а крыху пазней - пра затрыманне за хабар на суму $200 тысяч галоўнага патолагаанатама краіны.

Мы маем справу з буйнымі антыкарупцыйнымі аперацыямі ці ўсё ж такі з чымсьці іншым? Над гэтым пытаннем на сайце primus.by разважае кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка:

- Гэта толькі прыклад з медыцыны, а цяпер у цэлым модна казаць пра «дзяржаўна-прыватнае партнёрства» ў Беларусі. Гэта значыць, што ў краіне створаны шматлікія «падкапялюшныя» кампаніі - не «паддашныя», а менавіта «падкапялюшныя», пад наменклатуру. Ды ведаў Лукашэнка пра ўсе гэтыя справы, проста не было каманды «браць».

Сістэма проста спрабуе знайсці «піяр-апраўданне» для сваіх дзеянняў: «дзяржаўна-прыватнае партнёрства», «адказнае сацыяльна-эканамічнае развіццё», «устойлівае развіццё» - гэтыя словы множацца і чыноўнікі іх ахвотна падхопліваюць.

А сэнс адзін: яны проста любяць грошы. Усе чыноўнікі любяць грошы. А я б браў на працу людзей, якія грошы ненавідзяць. Вось уявіце, прыходзіць чыноўнік да Лукашэнкі, а той яго пытаецца: «Грошы любіш?» - «Ненавіджу, Аляксандр Рыгоравіч!». Праўда, потым яшчэ не перашкодзіла б на паліграфе праверыць. Як калісьці работнікаў ДАІ правяралі на паліграфе і высветлілася, што 70% хлусяць.

Але асабліва на паліграфе трэба праверыць работнікаў Беларускай тэлевізіі. Я б нават увёў такі адмысловы візуальны канал, дзе сядзелі б спецыялісты. І як толькі па тэлевізіі кажуць: «У нас падвышаецца ўзровень жыцця» - а спецыяліст сядзіць і паказвае дулю. Гэта было б лепш любой чырвонай лямпачкі з сігналам «хлусня!». Тады было б нават цікава глядзець такую тэлевізію.

Лукашэнка замаўляе ў іх «вялікую абедню», а яны выконваюць. Я б назваў гэтых людзей «субсцітуткамі». Ёсць «субсцітуткі», якія гэта ўсё накручваюць. Я параўноўваю гэта з локшынай на вушы. У залежнасці ад сітуацыі ў краіне трэба адсочваць аб'ёмы вытворчасці і продажаў локшыны і рэальнага становішча спраў. Як толькі локшыны становіцца значна больш - значыць адбываецца нешта цікавае.

Локшыну трэба змясціць на афіцыйны сцяг - не, лепш нават на штандар. На ўрадавы штандар. Узяць, напрыклад, Міністэрства эканомікі - яно з'яўляецца захавальнікам нашай дзяржаўнай локшыны. Што такое «беларуская мадэль»? Гэта ўлада Лукашэнкі плюс лакшынізацыя ўсяго насельніцтва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках