5 траўня 2024, Нядзеля, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя знайшла крыніцу атручвання «Навічком» у Эймсбэры

10
Паліцыя знайшла крыніцу атручвання «Навічком» у Эймсбэры

Жыхарам горада рэкамендуюць не чапаць падазроныя прадметы.

Паліцыя Вялікабрытаніі выявіла ў доме жыхара Эймсбэры Чарлі Роўлі ёмістасць, у якой утрымлівалася нервова-паралітычнае рэчыва "Навічок". Роўлі па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць рэабілітацыю пасля атручвання "Навічком".

Невялікая бутэлька, у якой знаходзіўся "Навічок", знойдзеная 11 ліпеня, паведамляе расейская служба BBC.

Аналіз у лабараторыі Партон-Даўн пацвердзіў, што ў ёй знаходзілася нервова-паралітычнае рэчыва. Як слоік трапіў да Роўлі, па-ранейшаму невядома.

Кіраўнік Контртэрарыстычнага падраздзялення Скотланд-Ярда Ніл Басу пракаментаваў знаходку: "Гэта, безумоўна, важны і пазітыўны зрух. Але мы не можам гарантаваць, што рэчыва больш нідзе не засталося, таму будзем трымаць ачапленне цягам некаторага часу".

Раней галоўная лекарка Англіі Салі Дэвіс парэкамендавала жыхарам Эймсбэры і Салсбэры не чапаць незнаёмыя прадметы.

Роўлі ўжо размаўляў з паліцыянтамі. "Усялякі кантакт паліцыі з Чарлі будзе праводзіцца пры шчыльным супрацоўніцтве з персаналам лякарні і яе лекарамі", - паведаміла 11 ліпеня паліцыя.

45-гадовага Чарлі Роўлі і 44-гадовую Дон Стэрджэс шпіталізавалі 30 чэрвеня з іх дома ў горадзе Эймсбэры непадалёк ад Салсбэры. Як распавёў іх знаёмы, у пацярпелых ішла пена з рота.

Першапачаткова лекары меркавалі, што Роўлі і Стэрджэс атруціліся няякасным гераінам або какаінам.

Пробы, узятыя ў пацярпелых, даследавалі ў дзяржаўнай хімічнай лабараторыі ў Партон-Даўн і прыйшлі да высновы, што яны пацярпелі ад уздзеяння рэчыва той жа групы, якім атруцілі Скрыпалёў. Дагэтуль невядома, ці адна і тая ж атрута была ужытая ў выпадку атручвання брытанцаў і Скрыпалёў.

Стэрджэс, якая трапіла з тым жа дыягназам у лякарню некалькімі гадзінамі раней за Роўлі, памерла 8 ліпеня. 10 ліпеня стала вядома, што Роўлі прыйшоў у прытомнасць, на наступны дзень лекары абвясцілі, што ён больш не знаходзіцца ў крытычным стане.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках