У Берасцейскім раёне праз маланку згарэла 5 тон саломы
2- 14.07.2018, 15:02
- 8,015
Непагадзь прынесла чарговыя страты.
У Берасцейскім раёне раніцай 13 ліпеня сілы прыроды прывялі да пажару, які знішчыў сцірту саломы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый Беларусі.
Інцыдэнт адбыўся пад 08:00 у полі каля вёскі Рудавец загарэлася сцірта саломы ўкосу 2017 года, якая належала аднаму з мясцовых адкрытых акцыянерных таварыстваў. У выніку агнём было знішчана пяць тон саломы.
Разгляданая версія прычыны пажару – маланка падчас навальніцы.