3 траўня 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец даў уладальнікам рэстарацыі ў Курапатах тры дні на закрыццё ўстановы

Павел Севярынец даў уладальнікам рэстарацыі ў Курапатах тры дні на закрыццё ўстановы
ФОТА: SVABODA.ORG

Абаронцы ўрочышча гатовыя бясплатна яго дэмантаваць і перанесці.

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», адзін з актыўных абаронцаў урочышча Курапаты Павел Севярынец даў тры дні на закрыццё і перанос рэстарацыі «Паедзем паядзім» яго ўладальнікам, паведамляе tut.by.

У адваротным выпадку, заявіў Севярынец у тэлефоннай размове з адным з саўладальнікаў увечары 14 ліпеня, «мы павінны размаўляць пра тыя бандыцкія паводзіны, якія ў вас ёсць».

«У вас ёсць тры дні на тое, каб прыняць рашэнне выводзіць гэту рэстарацыю з тэрыторыі Курапатаў. Мы гатовыя як абаронцы Курапатаў дапамагчы вам бясплатна яе перанесці, г.зн. дэмантаваць і перанесці. Разумееце, гэта апошняя прапанова, і яна дзейнічае тры дні... Не, мы пагрозы не будзем рабіць. Я вас проста папярэджваю. Гэта прапанова дзейнічае тры дні, пасля гэтага мы будзем размаўляць па-іншаму з вамі. Вось і ўсё», - сказаў палітык.

З ягоных слоў, зямля для будаўніцтва рэстарацыі была атрыманая незаконным шляхам. «Мы з вамі гэта ведаем», - сказаў Севярынец саўладальніку ўстановы.

Увечары 14 ліпеня ля ўезду ў рэстарацыйны комплекс аўтамабіль на расейскіх нумарах збіў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках