3 траўня 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Грузіі зацвердзіў новы склад урада

Парламент Грузіі зацвердзіў новы склад урада

За вотум даверу ўраду Мамукі Бахтадзе прагаласаваў 101 дэпутат.

Грузінскі парламент, абсалютнай большасцю галасоў, выказаў «вотум даверу» прэм'ер-міністру Мамуке Бахтадзе і абноўленаму складу ўрада на пасяджэнні, якое завяршылася пасля поўначы. Кіраўнік кабінета міністраў назваў прыярытэтам мірнае аб'яднанне краіны, паглыбленне эканамічных рэформаў і інтэграцыю ў Еўраатлантычныя структуры, паведамляе svoboda.org.

За вотум даверу новаму ўраду Мамукі Бахтадзе прагаласавалі 101 дэпутат. Супраць - 12. Зацвярджэнне кабінета міністраў стала вынікам шматдзённых дэбатаў і слуханняў у парламенцкіх фракцыях. Зрэшты, вынік быў прадвызначаны, бо кіруючая партыя «Грузінская мара» мільярдэра Бідзіна Іванішвілі кантралюе ў заканадаўчым органе больш за тры чвэрці дэпутацкіх мандатаў.

Выступаючы перад сябрамі парламента, 36 гадовы прэм'ер, Мамука Бахтадзе абяцаў стварыць «Еўрапейскую дзяржаву для мірнага суіснавання з абхазскімі і асецінскімі суграмадзянамі». Ён выказаў гатоўнасць канструктыўна супрацоўнічаць з усімі палітычнымі і грамадскімі сіламі для развязання «надпартыйнай задачы аб'яднання краіны». Сярод іншых прыярытэтаў старшыня ўрада назваў інтэграцыю ў Еўраатлантычныя структуры, пераадоленне беднасці і карэнную рэформу сістэмы асветы.

У новым складзе ўрада Грузіі 11 міністэрскіх партфеляў. У папярэднім ўрадзе Георгія Квірыкашвілі было 14 міністэрстваў. Колькасць ведамстваў скарочаная на прапанову прэм'ера, які выступіў за стварэнне «малога ўрада» і памяншэнне дзяржаўных выдаткаў. Большасць міністраў, у тым ліку міністры «сілавога блока» - якія карыстаюцца даверам лідара кіруючай партыі Бідзіна Іванішвілі, - захавалі пасады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках