3 траўня 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паліўныя пратэсты» ў Гаіці адправілі прэм'ер-міністра ў адстаўку

«Паліўныя пратэсты» ў Гаіці адправілі прэм'ер-міністра ў адстаўку
ФОТА: TWITTER

Пратэсты ў Гаіці пачаліся пасля падвышэння коштаў бензіну.

Прэм'ер-міністр Гаіці Джэк Гі Лафантан пакінуў пасаду праз масавыя пратэсты, распачатыя пасля падвышэння коштаў паліва ў краіне. Пра гэта паведамляе nv.ua cо спасылкай на Euronews.

Паведамляецца, што палітык пайшоў у адстаўку пасля галасавання аб вотуме недаверу.

Паводле інфармацыі Лафантана, прэзідэнт ужо прыняў ягоную заяву аб адстаўцы.

«Паліўныя пратэсты» ў Гаіці пачаліся пасля прынятай 6 ліпеня пастановы Міністэрства гандлю і Міністэрства эканомікі краіны падняць кошты бензіну на 38%, на 47% на дызельнае паліва і на 51% на газ.

Гэтая пастанова ўрада Гаіці была часткай пагаднення з Міжнародным валютным фондам, якое прадугледжвае прыняцце краінай шэрагу эканамічных захадаў у абмен на фінансаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках