3 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы вядомыя акторы прачыталі апавяданні Сянцова

1
У Польшчы вядомыя акторы прачыталі апавяданні Сянцова
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Украінскі рэжысёр галадае ўжо 62 дні.

Самыя вядомыя польскія акторы прачыталі тэксты ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якога ў Расеі асудзілі на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Пра гэта паведамляе польскі партал пра культуру Culture.pl.

Карыстальнікі інтэрнэту змаглі пачуць апавяданні Сянцова, якія намаганнямі валанцёраў былі ўпершыню перакладзеныя на польскую мову.

Аўтабіяграфічныя творы Сянцова прагучалі ў выкананні культавага польскага актора Даніэля Альбрыхскага, уладальніка ўзнагароды за найлепшую мужчынскую ролю на кінафестывалі «Маладосць-2016» Анджэя Севярына, актрысы Іяны Куліг, якая, паводле прагнозаў амерыканскіх СМІ, сёлета будзе намінаваная на прэмію «Оскар».

«Я прачытаў аповед Сянцова, каб такім чынам выказаць сваю салідарнасць. Я раблю гэта для сябе, для сваіх унукаў. Хачу, каб тэксты Сянцова пачулі іншыя палякі. Спадзяюся, што спадар Алег зможа і сам паслухаць уласныя творы ў добрым польскім перакладзе», - сказаў Севярын.

Першае відэа, у якім акторы чытаюць апавяданне «Сабака», было апублікаванае ў Facebook 10 ліпеня, другое відэа з расповедам «Бабуля» апублікавалі 13 ліпеня - у дзень нараджэння Сянцова. Абодва відэа ўжо паглядзелі больш за 80 тысяч чалавек.

Найбліжэйшым часам польскія акторы плануюць запісаць відэа, у якім яны будуць чытаць тэксты Сянцова на ангельскай і расейскай мовах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках