2 траўня 2024, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп будзе гаварыць з Пуціным з пазіцыі сілы

4
Трамп будзе гаварыць з Пуціным з пазіцыі сілы

Высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі - аб сустрэчы ў Хельсінкі.

Чаканні ад перамоваў прэзідэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, названыя ў Дзярждуме галоўнай палітычнай падзеяй года, значна пагоршыліся пасля таго, як у пятніцу амерыканскае Мінюстыцыі выставіла абвінавачванні 12 супрацоўнікам ГРУ, якія, паводле звестак Вашынгтона, былі ўцягнутыя ва ўзлом звестак Дэмакратычнай партыі у перыяд выбараў 2016 года, піша finanz.ru.

Менш чым за дзень да сустрэчы - чацвёртай для Пуціна і Трампа - амерыканскія чыноўнікі папрасілі не перабольшваць значэнне перамоў і папярэдзілі, што прарыву ў двухбаковых стасунках яны не прынясуць.

Джон Болтан, дарадца Трампа ў нацыянальнай бяспецы, паведаміў у эфіры ABC News, што ЗША не чакаюць «канкрэтных вынікаў» ад Пуціна ў панядзелак, а сустрэча будзе «агулам неструктураванай».

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Хантсман у інтэрв'ю NBC у нядзелю папрасіў не называць перамовы ў Хельскінкі самітам.

«Гэта не саміт, - сказаў Джон Хантсман. - Я чуў, што гэта называюць самітам. Але гэта сустрэча».

Паводле Хантсмана, які выступаў у перадачы «Fox News Sunday», расейская «згубная дзейнасць» на выбарах - у тым ліку ў ЗША і галасаванне аб Brexit у Вялікай Брытаніі - стане «адной з частак» парадку дня ў панядзелак.

Аднак патрабаваць экстрадыцыі расейцаў, якім былі выстаўленыя абвінавачванні, «было б глупствам», хоць менавіта гэтага і хацелі ад Трампа кангрэсмены, сказаў у сваю чаргу Болтан.

«Я думаю, што для прэзідэнта даволі дурное патрабаваць таго, што ён не можа атрымаць на законных падставах, - сказаў Болтан. - Патрабаванне чагосьці, што не адбудзецца, ставіць прэзідэнта ў няёмкае становішча, і я думаю, што прэзідэнт выразна даў зразумець , што мае намер падысці да гэтай дыскусіі з пазіцыі сілы».

Сам Трамп у эфіры CBS паведаміў, што едзе ў Хельсінкі «з нізкімі чаканнямі». Ён запэўніў, зрэшты, што «нічога дрэннага» ад перамоваў не адбудзецца.

Чакаецца, што прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола іншых пытанняў - ад міжнародных намаганняў у кантролі над узбраеннямі да прысутнасці Ірана ў Сірыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках