18 траўня 2024, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэс ЗША ўнесены законапраект аб санкцыях супраць «Паўночнага струменю-2»

6
У Кангрэс ЗША ўнесены законапраект аб санкцыях супраць «Паўночнага струменю-2»

Санкцыі супраць газаправода дазволяць краінам NATO пазбегнуць палітычных маніпуляцый з боку Расеі.

У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект аб санкцыях супраць «Паўночнага струменю-2». Пра гэта заявіў сенатар-рэспубліканец ад штата Ваёмінг Джон Бараса на сваім сайце ў сераду, 18 ліпеня, піша dw.com.

У законапраекце пад назвай «Аб спыненні расейскай энэргетычнай агрэсіі» сказана, што санкцыі супраць газаправода дазволяць краінам-сябрам NATO пазбегнуць прымусу і палітычных маніпуляцый з боку Расеі.

Сенатар ЗША мяркуе, што Нямеччына павінна набываць менш газу ў Расеі.

«Такія краіны, як Нямеччына, павінны скарачаць аб'ём прыроднага газу, які яны набываюць у Расеі, а не павышаць яго», - заявіў Джон Бараса.

Раней з крытыкай «Паўночнага струменю-2» таксама выступаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які заявіў, што Нямеччына стала «закладніцай» Расеі.

У канцы чэрвеня крыніца Reuters у міністэрстве эканомікі Нямеччыны заявіла, нібыта ЗША запэўнілі міністэрства, што не будуць уводзіць санкцыі супраць падрадчыкаў будаўніцтва газаправода.

Чакаецца, што «Паўночны струмень-2» можа быць уведзены ў эксплуатацыю да канца 2019 года. Дазвол на яго пабудову выдалі ўлады Швэцыі, Фінляндыі і Нямеччыны. Супраць праекту актыўна выступаюць краіны Балтыі, Польшча, Украіна і ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках