2 траўня 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік «Нафтана» падагнаў мікрааўтобус і скраў чужы гараж на сваё лецішча

7
Працаўнік «Нафтана» падагнаў мікрааўтобус і скраў чужы гараж на сваё лецішча

Наваполацкая міліцыя расследавала незвычайную справу.

У дачніцы з садовага таварыства "Нафтавік-1" каля Наваполацка скралі гараж. Пра гэта яна заявіла ў міліцыю. Прыбыўшы па выкліку, міліцыянты і напраўду канстатавалі адсутнасць гаража на сваім месцы, піша abw.by.

Агляд месца здарэння, праведзены пры ўдзеле экспэртаў Наваполацкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, даў кірунак пошуку - след, які застаўся ад месца знікнення гаража. Дзякуючы следу, супрацоўнікі міліцыі выявілі прапажу, паведамляе УГКСЭ Віцебскай вобласці.

Падчас далейшага разбору было ўстаноўлена, што працоўны ААТ "Нафтан", не турбуючы сябе будаўніцтвам уласнага гаража, нагледзеў металічны будынак у суседнім таварыстве, падагнаў да яго мікрааўтобус, зачапіў і проста пацягнуў да сябе на лецішча.

У дачыненні да мужчыны Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа, вядзецца следства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках