18 траўня 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мітынгу ў Кішынёве пратэстоўцы спрабавалі прарвацца ў парламент

1
На мітынгу ў Кішынёве пратэстоўцы спрабавалі прарвацца ў парламент
ФОТА: МІРАСЛАЎ РАТАРУ

У Малдове не сціхаюць акцыі пратэсту.

Прыхільнікі апазіцыі падчас мітынгу каля будынка парламента Малдовы паспрабавалі прарвацца ўнутр, але былі спыненыя паліцыяй, паведамляе карэспандэнт РІА Новости з месца падзей.

Кандыдат у мэры Кішынёва, віцэ-старшыня партыі «Платформа «Годнасць і Праўда» Андрэй Нэстасе 17 ліпеня заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсці на масавы мітынг. Людзі скандуюць «Нэстасе - мэр!» і «Далоў дыктатуру!», а таксама патрабуюць, каб да іх выйшаў спікер парламента Адрыян Канду.

Пратэстоўцы, каб дамагчыся прызнання выбараў мэра Кішынёва, паспрабавалі сілай прарвацца ў будынак урада, але былі спыненыя паліцыяй. Пасля гэтых дзеянняў пратэстоўцаў, якія абяцалі праводзіць акцыю мірна, супрацоўнікаў праваахоўных органаў на падыходзе да парламента стала яшчэ больш.

Рэзалюцыя, зацверджаная раней, прадугледжвае прызнанне вынікаў выбараў мэра Кішынёва, касаванне змяшанай выбарчай сістэмы, а таксама адстаўку суддзяў, якія адмовіліся зацвердзіць вынікі галасавання ў сталіцы Малдовы.

Пратэстоўцы ўпэўненыя, што іх колькасць узрасце пасля поўдня, яны спадзяюцца, што многія далучацца да пратэсту падчас абедзеннага перапынку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках