18 траўня 2024, Субота, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску АМАП затрымаў абаронцаў Курапатаў

15
У Менску АМАП затрымаў абаронцаў Курапатаў

Актывісты раздавалі інфармацыю з заклікам байкатаваць рэстарацыю ва ўрочышчы.

Супрацоўнікі менскага АМАП затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Вольгу Нікалайчык і Леаніда Кулакова, а таксама яшчэ аднаго актывіста, якія прыйшлі на пікет да рэстарацыі «Гранд Кушавель», што належыць суўладальніку скандальнага забаўляльнага комплексу каля Курапатаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Акцыя доўжылася толькі некалькі хвілін. Актывістаў папярэдзілі, што іхняя акцыя несанкцыянаваная, а потым забралі ў мікрааўтобус. Актывісты не змаглі раздаць свае лісткі з асуджэннем дзейнасці ўладальніка рэстарацыі, які не хоча згортваць забаўляльны цэнтр ля Курапатаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках