18 траўня 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Пасажыр заснуў на багажнай стужцы ў аэрапорце

7
Відэагіт: Пасажыр заснуў на багажнай стужцы ў аэрапорце

Калі багажная стужка кранулася, 36-гадовы ягамосць спаў далей.

Жыхар Нарвэгіі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у чаканні свайго рэйсу ў аэрапорце сталіцы прылёг на багажную стужку і заснуў як пасля кірмашу, піша segodnya.ua.

Калі багажная стужка кранулася, 36-гадовы ягамосць спаў далей. Незаўважаны службамі рымскага аэрапорта Фьюмічына турыст праехаў на стужцы блізу 50 мэтраў, пакуль не апынуўся перад магутным сканэрам, што праглядае змесціва куфраў.

Тады здзіўлены супрацоўнік службы надгляду ўбачыў на экране скурчанае цела чалавека ў паставе эмбрыёна на багажнай дарожцы. Ён спыніў стужку і паведаміў пра інцыдэнт паліцыі і службе аэрапорта.

Баючыся, што рэнтген мог прычыніць шкоду здароўю недалужнага нарвэжца, яго пасля здымання з багажнай стужкі даставілі ў шпіталь для абследавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках