18 траўня 2024, Субота, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Cамыя свабодныя краіны ў свеце - Фінляндыя, Швэцыя і Нарвегія

1
Freedom House: Cамыя свабодныя краіны ў свеце - Фінляндыя, Швэцыя і Нарвегія

Усе тры краіны набралі максімальны бал.

Фінляндыя, Швэцыя і Нарвегія ўзначалілі рэйтынг свабоды краін «Свабода ў свеце - 2018», складзены праваабарончай арганізацыяй Freedom House. Усе тры краіны набралі максімальны бал (100), як і год таму, піша «Европульс».

У першай пяцёрцы Нідэрланды, а таксама Канада і Аўстралія.

Індэкс «Свабода ў свеце» ацэньвае палітычныя правы і грамадзянскія свабоды. Усе краіны падзеленыя на 3 катэгорыі: «свабодныя» - іх у сёлета 45%, у тым ліку ўсе краіны ЕЗ; «Часткова свабодныя», якіх выявілася 30%, і «несвабодныя» - іх 25%. Расея патрапіла ў групу «несвабодных» краінаў, набраўшы ўсяго 20 балаў; столькі ж набралі В'етнам і Конга.

Складальнікі адзначаюць, што цяпер для свабоды не найлепшыя часы: з 195 краін рэйтынгу 71 пагоршыла свае пазіцыі за апошнія 10 гадоў і толькі 35 краін палепшылі паказчыкі. Агулам узровень свабоды ў свеце апошнія 12 гадоў зніжаецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках