28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы давялі карысць аспірыну

Навукоўцы давялі карысць аспірыну

Лекі дапамагаюць з лячэннем некаторых анкалагічных захворванняў.

Навукоўцы з шпіталя Норсвэл Хэлсі ў Гантынгтане (ЗША) давялі, што штодзённае ўжыванне невялікіх доз аспірыну зніжае рызыку развіцця рака яечнікаў.

Пра гэта паведамляе MedicalXpress.

Падчас работы спецыялісты вывучылі звесткі, атрыманыя ў выніку 13 даследаванняў. Агулам у іх узялі ўдзел больш за 750 тысяч жанчын. Лекараў, сярод іншага, цікавіла, як часта яны ўжывалі аспірын і нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты (напрыклад, ібупрафен і напраксэн).

Навукоўцы здалелі высветліць, што штодзённае ўжыванне аспірыну ў малых колькасцях скарачае рызыку захворвання на рак яечнікаў на дзесяць адсоткаў.

"Вынікі працы пацвярджаюць, што аспірын можа скараціць рызыку захворвання на рак яечнікаў, аднак перш чым рэкамендаваць яго да штодзённага ўжывання, трэба правесці яшчэ шэраг даследаванняў", - заявіла Шэлі Туарогер, адна з аўтарак навуковай працы.

У рамках іншага даследавання, якое праводзілі супрацоўнікі Гавайскага універсітэта ў Ганалулу і цэнтру Мофіта, навукоўцы высветлілі, што жанчыны, якія прымаюць аспірын ды іншыя супрацьзапаленчыя прэпараты, маюць на 30 адсоткаў большы паказчык выжывальнасці ў выпадку дыягнаставання ў іх анкалагічных захворванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках