8 траўня 2024, Серада, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-караля Гішпаніі западозрылі ў карупцыі

Экс-караля Гішпаніі западозрылі ў карупцыі
Хуан Карлас I

Хуана Карласа I абвінавацілі ў адмыванні грошай і атрыманні незаконнай узнагароды за паслугі.

Суд у Гішпаніі ініцыяваў расследаванне справе аб карупцыі, у якой фігуруе кароль Хуан Карлас I, які займаў пасад з лістапада 1975 да чэрвеня 2014 года. Пра гэта паведамілі ў пятніцу, 20 ліпеня, гішпанскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка суда ў Мадрыдзе. Паводле іхніх звестак, днём раней на судовае слуханне быў выкліканы былы афіцэр паліцыі Жазэ Мануэл Вільярэха, перадае dw.com.

У якасці рэчыўных довадаў у гэтай справе ёсць аўдыёзапісы меркаванай размовы паміж Вільярэхам, яшчэ адным мужчынам, а таксама жанчынай, блізка знаёмай з экс-каралём. На запісах яна абвінавачвае Хуана Карласа I ў карупцыі і адмыванні грошай.

За свае паслугі Хуан Карлас I незаконна атрымліваў узнагароду некалькі дзясяткаў мільёнаў еўраў, сцвярджае жаночы голас. Удзел фальшывай асобы дазволіў манарху выконваць аперацыі з грашыма і актывамі ў таямніцы ад падатковых органаў. Жанчына сцвярджае, што менавіта яна была фальшывай персонай.

Расследаванне ў дачыненні да дачкі экс-караля

З 2008 года ў Гішпаніі расследавалі крымінальную справу малодшай дачкі караля, інфанты Хрысціны, і ейнага мужа Іньякі Урдангарына. У лютым 2017 году суд горада Пальмы дэ Малёркі прызнаў зяця былога караля вінаватым у падатковых махляствах і нямэтавым выкарыстанні некалькіх мільёнаў еўраў з грамадскіх фондаў. Урдангарына прысудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў турмы, а таксама да штрафу 512 000 еўраў.

З дачкі караля знялі абвінавачванні ў спрыянні карупцыйнай дзейнасці ейнага мужа. Аднак суд абавязаў яе выплаціць штраф 265 тысяч еўраў за тое, што яна карысталася грашыма, выкрадзенымі ейным мужам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках