26 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ завяла справу пра дзяржздраду на супрацоўнікаў Раскосмасу

6
ФСБ завяла справу пра дзяржздраду на супрацоўнікаў Раскосмасу

У дзяржкарпарацыі разгарэўся сапраўдны скандал.

Кіраўнік прэс-службы Раскосмасу Уладзімір Усціменка пацвердзіў у суботу распачынанне справы пра дзяржздраду ў дачыненні да некалькіх супрацоўнікоў дзяржкарпарацыі, паведамляе "Настоящее время".

Таксама ён пацвердзіў, што дырэктар даследча-аналітычнага цэнтра Аб'яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (АРКК) Дзмітрый Пайсон сыдзе са сваёй пасады. У пятніцу ў яго офісе на Беражкоўскай Набярэжнай у Маскве прайшлі ператрусы ў рамках крымінальнай справы пра дзяржздраду, але сам Пайсон пакуль не арыштаваны, хоць і напісаў заяву пра звальненне з пачатку жніўня.

"Цяпер Дзмітрый Пайсон у адпачынку да пачатку жніўня. Пасля выхаду з адпачынку ён пакідае сваю пасаду. Адпаведная дамоўленасць ужо дасягнутая паміж ім і кіраўніцтвам дзяржкарпарацыі", – сказаў Усціменка.

Сам Пайсон не каментуе інфармацыю пра сваё звальненне. "Я нічога не буду каментаваць", – заявіў ён.

"Інтэрфакс", са спасылкай на крыніцу апавёў таксама пра ператрусы паводле справы пра дзяржздраду ў будынку ЦНДІМаш (галаўны навуковы інстытут дзяржкарпарацыі "Раскосмас") у Каралёве. Пасля іх, паводле звестак агенцтва, з будынка былі выведзеныя некалькі чалавек, мяркуецца, што яны могуць быць затрыманыя.

«Асобныя супрацоўнікі інстытута пакінулі будынак у суправаджэнні "людзей у цывільным" і з'ехалі ў невядомым кірунку. Не выключана, што іх маглі дапытаць і затрымаць», – апавяла крыніца.

Хто гэтыя людзі – у Раскосмасе не паведамляюць.

"Камерсант" таксама паведамляў, што следчая група ФСБ 21 ліпеня правяла ператрусы ў кабінетах супрацоўнікаў ЦНДІмаш і ў офісе Дзмітрыя Пайсона, і каля 10 супрацоўнікаў галіны "правяраюцца на прадмет іх супрацоўніцтва з заходнімі спецслужбамі".

Газета паведаміла, ФСБ мяркуе, што заходнім спецслужбам сталі вядомыя вынікі напрацовак расейскай прамысловасці ў частцы Гіпергукавых распрацовак пад грыфам "Цалкам сакрэтна".

"Вызначана, што выцечка адбылася ад супрацоўнікаў ЦНДІМаша, з якімі Пайсон падтрымліваў цесныя кантакты", – паведаміў адзін з суразмоўцаў газеты, знаёмы з матэрыяламі ФСБ. Ён анансаваў, што будучы разбор палётаў будзе "беспрэцэдэнтным": "Палятуць многія галовы, і аднымі звальненнямі справа дакладна не закончыцца".

ЦНДІмаш праводзіў працы для адпрацоўкі трываласці і механічнага рэсурсу МКС, а таксама адпрацоўкі трываласці і дынамікі ракеты-носьбіта "Ангара".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках