20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму ў Беларусі жыць добра?

5
Каму ў Беларусі жыць добра?

Разважанні над статыстыкай.

Паводле колькасці самагубстваў наша краіна на трэцім месцы ў Еўропе. Згодна з айчыннай статыстыкай, у 2016 годзе добраахвотна сышлі з жыцця больш за 2000 чалавек. Крызісны псіхолаг Максім Фокачаў апавёў «Свободным новостям плюс», чаму называе Беларусь грамадствам усеагульнага напружання.

– Многія людзі, якія прыязджаюць у нашу краіну з блізкага і далёкага замежжа, звяртаюць увагу на тое, што мы выглядаем змрочнымі, азлобленымі, некамунікабельнымі, замкнёнымі – «глядзім у зямлю».

Не толькі, думаецца, сацыяльныя цяжкасцi пакідаюць адбітак на нашых тварах, але і агульная псіхалагічная атмасфера. І на працы, і дома часцяком навязваецца комплекс вінаватасці і неплацежаздольнасці. Працадаўца, каб прымусіць персанал працаваць за капейкі, часта зневажае супрацоўнікаў, трэціруе іх як лянотных і ні на што не здольных гультаёў. У сям'і, асабліва ў дачыненні да мужчынаў, увесь час гучаць прэтэнзіі да іх нізкіх заробкаў.

Падлеткі і маладыя людзі ў сённяшнім грамадстве – адна з самых уразлівых групаў: у іх вельмі шмат паталогій характару. СМІ напоўненыя агрэсіўнай інфармацыяй, увесь час мусіруюцца забойствы і смакуюцца падрабязнасці рознага кшталту гвалту разам з спакусамі...

Усё гэта адбываецца на агульным фоне бясконцых патрабаванняў «узмацніць» і «бязлітасна пакараць», што гучаць з самых высокіх трыбунаў, сталага павышэння коштаў, тарыфаў, увядзення ўсё новых пабораў.

Хваліць супрацоўнікаў, звяртацца да захадаў «маральнага стымулявання» ўжо не прынята. А між тым гэта заўсёды стварала атмасферу псіхалагічнай палёгкі: чалавек адчуваў сябе запатрабаваным.

Узнікае заканамернае пытанне: каму ж у Беларусі цяпер жыць добра?

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках