19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна пагадзілася на будаўніцтва вайсковых базаў ЗША

1
Аргенціна пагадзілася на будаўніцтва вайсковых базаў ЗША

Амерыканскае камандаванне плануе разгарнуць як мінімум тры свае базы.

Прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры даў дазвол на будаўніцтва ў лацінаамерыканскай рэспубліцы некалькіх амерыканскіх вайсковых базаў. Пра гэта паведамляе мексіканскае выданне Aristegui Noticias са спасылкай на свае дасведчаныя крыніцы (пераклад – rbc.ru).

Паводле папярэдняга праекту, у краіне размесцяць як мінімум тры вайсковыя базы, якія будзе ўтрымліваць і фінансаваць паўднёвае камандаванне арміі ЗША SOUTHCOM. Аб'екты разгорнутыя ў правінцыях Неўкен, Місьёнэс і Вогненная Зямля.

Дадаткова бакі заключылі спецыяльнае пагадненне з Агенцтвам кантролю за зваротам наркотыкаў ЗША пра стварэнне мэтавай групы ў правінцыі Місьёнэс для барацьбы з незаконным зваротам наркотыкаў і тэрарызмам з выкарыстаннем ваенных метадаў. База будзе ўсталяваная на так званай трохбаковай мяжы паміж Аргенцінай, Парагваем і Бразіліяй.

Выданне паказвае, што ў Неўкене ўжо гатовы падмурак для будучай вайсковай базы. У гэтай аргенцінскай правінцыі знаходзяцца радовішчы сланцавага газу і сланцавай алівы Vaca Muerta.

Мэта разгортвання новых базаў – «забяспечыць планаванне на выпадак непрадбачаных абставінаў, аперацыі і супрацоўніцтва ў галіне бяспекі для Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і Карыбскага басейна».

Адным з галоўных прыхільнікаў ідэі будаўніцтва базы ЗША ў Аргенціне выступае міністарка бяспекі рэспублікі Патрысія Булрыч. Паводле звестак крыніц выдання, яна ўзгадніла прыезд у краіну групы амерыканскіх інструктараў, якія займаюцца падрыхтоўкай аргенцінскіх паліцыянтаў перад лістападаўскім самітам G20 у Буэнас-Айрэсе, што парушае дзейныя ў Аргенціне законы.

У Лацінскай Амерыцы ўжо існуюць вайсковыя аб'екты амерыканскай арміі, напрыклад пункт забеспячэння корпуса марской пяхоты ў Сан-Паўлу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках