20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусік: Перамогу прысвячаю сваім бацькам

4
Вусік: Перамогу прысвячаю сваім бацькам

Украінскі баксёр апавёў, як ішоў да трыумфу.

«Гэтую перамогу я хацеў бы прысвяціць бацькам. Майго бацькі, на жаль, ужо няма, але мне здаецца, ён усё роўна бачыць тое, што адбываецца. Ён быў тым чалавекам, які падштурхнуў мяне на тое, каб я пайшоў займацца боксам. Ён казаў мне: табе трэба ісці займацца боксам, у цябе атрымаецца. Гэта першы чалавек, які зрабіў гэта», – заявіў на прэс-канферэнцыі ўкраінскі чэмпіён Аляксандр Вусік пасля перамогі над расейскім спаборнікам Муратам Гасіевым.

«Другім бацькам з'яўляецца, ён і ёсць, мой першы трэнер Лабін Сяргей Юр’евіч. Ён прысутнічаў на паядынку, баксаваў са мной, крычаў. Ён навучыў мяне крочыць, біць, баксаваць, любіць гэты від спорту.

Яшчэ адзін – гэта Аляксандр Сяргеевіч Данільчанка. Гэта прэзідэнт майго клуба, у якім я пачынаў свой шлях. Ён дапамагаў, выпраўляў на спаборніцтвы і казаў правільныя рэчы. Сказаў: калі ты будзеш працаваць – у цябе ўсё атрымаецца. Але калі ты не будзеш нічога рабіць – ні х*я ў цябе не атрымаецца і ты, магчыма, будзеш на раёне піць гарэлку. Ну, ці нешта такога кшталту.

Калі я трапіў у зборную Украіны, у мяне з'явіўся яшчэ адзін бацька. Гэта Анатоль Мікалаевіч Ламачэнка. Я далучыўся да яго, да Васіля Ламачэнкі, пачалі з ім цесна камунікаваць і трэніравацца. Пад яго кіраўніцтвам мы паехалі на розныя чэмпіянаты свету, спаборніцтвы, Алімпійскія гульні. Шмат людзей было на маёй падрыхтоўцы да гэтых спаборніцтваў. Яны вельмі шмат робяць, але ніхто пра іх нічога не ведае таму, што яны не крычаць пра гэта. Яны за рынгам, а на рынгу відаць таго, хто баксуе. Пра яго кажуць: «О, ты малайчына!»

Яны малайцы і мы малайцы за тое, што зрабілі гэта.

Хачу пакланіцца ім нізка за іхнюю працу і гэтую перамогу прысвяціць усім сваім бацькам.

Працуе вельмі вялікая каманда і з гэтага атрымліваецца зярнятка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках