20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армія Ізраіля правяла смелую аперацыю ў Сірыі

Армія Ізраіля правяла смелую аперацыю ў Сірыі

Ізраіль эвакуяваў з Сірыі сотні валанцёраў «Белых касак» разам з іхнімі сем'ямі.

Блізу 800 валанцёраў гуманітарнай арганізацыі "Белыя каскі", а таксама чальцы іхніх сем'яў былі ў нядзелю, 22 ліпеня, эвакуяваныя Ізраілем з паўднёвых раёнаў Сірыі ў Іярданію. Прычынай эвакуацыі стала актыўнасць сірыйскіх урадавых войскаў на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе dw.com.

Як вынікае з заявы арміі Ізраіля, войскі закончылі гуманітарную місію выратавання "чальцоў сірыйскай грамадзянскай арганізацыі і іхніх сем'яў" у сувязі з непасрэднай пагрозай іхнім жыццям. Валанцёраў перавезлі ў "суседнюю краіну", а сама эвакуацыя прайшла на запыт ЗША і некалькіх еўрапейскіх краінаў, гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу, Іярданскае агенцтва Petra паведаміла, што каралеўства ўпаўнаважыла ААН арганізаваць праход 800 сірыйскіх грамадзянаў праз Іярданію для далейшага размяшчэння ў заходніх краінах. Спачатку валанцёраў размесцяць у закрытай зоне ў Іярданіі, а цягам трох месяцаў іх павінны выправіць у Вялікую Брытанію, Нямеччыну ці Канаду.

Хто такія "Белыя каскі"

"Белыя каскі", таксама вядомыя як "Сірыйская грамадзянская абарона" – сірыйская валанцёрская арганізацыя, якая ратуе людзей на падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі Сірыі. Паводле звестак самой арганізацыі, якую ўрад Сірыі ўважае тэрарыстычнай, яе валанцёры здолелі выратаваць больш за 70 тысячаў чалавек.

Ваенны канфлікт паміж рэжымам Асада і рознымі групоўкамі яго праціўнікаў, а таксама тэрарыстычнымі фармаваннямі доўжыцца з 2011 года. У выніку ваенных дзеянняў загінулі сотні тысяч чалавек. Больш за 5 млн сірыйцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках