19 траўня 2024, Нядзеля, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Сабака з'еў кавун зусім па-чалавечы

Відэахіт: Сабака з'еў кавун зусім па-чалавечы

Ролік хутка набраў папулярнасць у сеціве.

Пацешны сабака з мянушкай Чэшыр, які з задавальненнем есць кавун, пакарыў карыстальнікаў сеціва. Відэа апублікавала ў Twitter карыстальніца пад нікам @JenelleBnstr.

На відэа гаспадыня падносіць да пысы свайго гадаванца кавалачак кавуна. Жывёла на секунду задумваецца, а потым пачынае паволі адкусваць мякаць з сярэдзіны кавалка. Пасля гэтага сабака прадаўжае жаваць кавун па бакох, пакідаючы цэлай толькі зялёную скурку.

Ролік дзяўчыны хутка набраў вірусную папулярнасць. За пару дзён яго паглядзелі больш за 4,3 мільёна чалавек.

"Які мілы сабачка", "Вось гэта культура!", "Разумніца", "Мне б такога", "Супер, я б таксама паеў кавуна цяпер", "Есць кавун, як чалавек", – пішуць карыстальнікі сеціва пад відэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках