19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон абраў новы вобраз сімвала Францыі

1
Макрон абраў новы вобраз сімвала Францыі

Аўтарам новага малюнка стала прадстаўніца стрыт-арту Ізэльт Дыган.

23 ліпеня ў Францыі паступіць у продаж новая марка з выявай Марыяны – сімвала рэспублікі.

Як паведамляе Radio France International, традыцыйна кожны новы прэзідэнт выбірае новую Марыяну для афіцыйнай паштовай маркі.

Аўтарам новага малюнка стала прадстаўніца стрыт-арту Ізэльт Дыган, якая выступае пад псеўданімам YZ ("Айз"). Напярэдадні Эманюэль Макрон наведаў Дардонь, дзе на брандмаўары будынка ў горадзе Пэрыге Айз намалявала Марыяну на велізарнай фрэсцы памерам 16×11 метраў. Фрэска размесцілася за некалькі кіламетраў ад прадпрыемства, на якім будуць друкаваць 15 тысячаў новых марак за дзень.

У Пэрыге адбылася цырымонія афіцыйнага прадстаўлення "новай Марыяны".

Нагадаем, малюнак Марыяны не раз станавіўся прадметам бурных дыскусій. Папярэдні прэзідэнт Франсуа Аланд абраў працу мастака Аліўе К’япа, дзе прататыпам выступіла заснавальніца руху Femen Іна Шаўчэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках