19 траўня 2024, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер-патрыёт пачаў суд над чыноўнікамі

1
Блогер-патрыёт пачаў суд над чыноўнікамі
АНДРЭЙ ПАВУК

Андрэй Павук дамагаецца ад бюракратаў галоснасці.

Суд Кастрычніцкага раёна (былая Рудабелка) прыступіць да разгляду скаргі блогера Андрэя Павука. Папярэдняе слуханне справы прызначанае на 10-ю раніцы 25 ліпеня 2018 года, паведамляе «Гомельская вясна».

Вядомы блогер патрабуе ад мясцовага райвыканкама і раённага «савета дэпутатаў» вольнай прысутнасці на апаратных нарадах у першым выпадку і на сесіях раённага «савета дэпутатаў» у другім.

Выконваючы дасудовы парадак урэгулявання спрэчкі, Андрэй Павук спрабаваў дастукацца да мясцовых чыноўнікаў і нават пісаў скаргу ў вобласць. Аднак усё дарэмна.

Райвыканкам адказаў, што старшыня праводзіць штотыднёвыя апаратныя нарады з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама і іншых арганізацый і запрашае прадстаўнікоў толькі паводле тэматыкі разгляданых на нарадзе пытанняў. Старшыня райсавета быў больш сціслы. Паводле ягоных звестак, ён запрашае дэпутатаў, а інфармацыю пра сваю дзейнасць размяшчае ў раённай газеце.

Галоўная ўправа ідэалагічнай працы, культуры і справаў моладзі, куды скардзіўся блогер, заявіла, што жаданне прысутнічаць на нарадах і пасяджэннях не з'яўляецца для гэтага важкім чыннікам.

У скарзе суду ён апелюе законамі пра мясцовае кіраванне і самакіраванне, пра дзяржаўную службу і нават законам пра інфармацыю, якія асноўнымі прынцыпамі дзейнасці мясцовага самакіравання вызначаюць свабоду пошуку, атрымання, перадачы, апрацоўкі, захоўвання і распаўсюджвання інфармацыі.

Ягоныя інтарэсы ў судзе будзе прадстаўляць рэгіянальны юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках