20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніколі не спыняцца, заўсёды прадаўжаць»

«Ніколі не спыняцца, заўсёды прадаўжаць»
МАРТА ІВАНОВА
ФОТА: GS.BY

З такім жыццёвым дэвізам юная сланімчанкі Марта Іванова дамагаецца высокіх вынікаў у спорце.

Марта апавяла карэспандэнту «Газеты Слонимской» пра свой нялёгкі шлях у мастацкую гімнастыку.

– Марта, якімі відамі спорту ты захаплялася?

– Я раней займалася лёгкай атлетыкай і трохі веславаннем. Але мой асноўны від спорту – гэта мастацкая гімнастыка, якой я займаюся ўжо пяць гадоў.

– Чаму менавіта мастацкая гімнастыка? Чым цябе зацікавіў гэты від спорту?

– Калі мае малодшыя сёстры пачалі займацца спортам, я таксама захацела запісацца на гімнастыку. Але мяне не бралі праз мой узрост, бо для гімнастыкі я ўжо была дарослая. Бо мастацкая гімнастыка – гэта спорт, якім трэба займацца з ранніх гадоў. Але сваёй упартасцю і стараннасцю я дамаглася таго, каб мяне ўзялі.

– Як прайшла твая першая трэніроўка?

– Калі я прыйшла на першую спробную трэніроўку, то трэнер адразу ўбачыла маю гнуткасць і сказала, што я вельмі здольная дзяўчынка, але тоўстая. Таму давялося худнець дзеля добрых вынікаў.

– У цябе атрымалася скінуць патрэбную колькасць кілаграмаў, каб займацца гімнастыкай?

– Так. Пасля некалькіх спаборніцтваў у Гародні я пастанавіла, што час нешта мяняць дзеля высокіх вынікаў. Я пачала правільна харчавацца і яшчэ больш займацца спортам. У выніку я здолела скінуць 12 кілаграмаў. Калі я другі раз паехала на спаборніцтвы ў Гародню, то ўсё здзівіліся, якая я стала худая, расцягнутая і вельмі гнуткая. Так я на спаборніцтвах у мастацкай гімнастыцы заваявала першы медаль. Тады я заняла трэцяе месца.

– Як далей прасоўвалася твая спартовая кар'ера?

– Потым мяне выправілі на зборы ў Менск. Там я спадабалася трэнерам за сваю працаздольнасць. І мяне хацелі ўзяць у зборную, але, як высветлілася, ім патрэбныя былі дзеці 2002 года нараджэння, а я – 2001 года. Таму мяне не ўзялі.

– Ты моцна была засмучаная праз тое, што не ўзялі ў зборную?

– Так, вядома. Але я разумела, што трэба было рухацца далей. І дамагацца выдатных вынікаў.

– Колькі ў цябе узнагарод, дыпломаў за твае дасягненні ў спорце?

– Я заваявала дзесяць медалёў у спаборніцтвах у гімнастыцы і адзін медаль – у спаборніцтвах у лёгкай атлетыцы. Колькі дакладна дыпломаў, я не магу сказаць, бо іх больш за пяцьдзясят.

– Якое тваё жыццёвае крэда?

– Ніколі не спыняцца, заўсёды прадаўжаць, нягледзячы на абставіны. Бо памыляецца той, хто нічога не робіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках