19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны апавяло пра асаблівасці службы ў ІТ-роце

15
Мінабароны апавяло пра асаблівасці службы ў ІТ-роце

Стварэнне новага падраздзялення абыдзецца беларускаму бюджэту на $600 тысячаў.

У Ваеннай акадэміі правялі сустрэчу для прадстаўнікоў рэзідэнтаў ПВТ, прысвечаную стварэнню ІТ-роты. dev.by прыводзіць новыя факты, якія сталі вядомыя пра падраздзяленне для айцішнікаў.

Мэта стварэння падраздзялення – распрацоўка ПА, спецыяльных і прыкладных праграмаў супольна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і (або) іншымі навуковымі, навучальнымі ўстановамі.

Навабранцы ІТ-роты атрымаюць ваенную спецыяльнасць «аператар ЭВМ». Два ўзводы на 20 чалавек прызавуць у 2018 годзе. Вясной 2019 года яшчэ адзін узвод – 20 чалавек. Праца спецыялістаў арганізаваная «ў асобнай аўдыторыі з абсталяваннем персанальных працоўных месцаў, якія маюць выхад у глабальную інфармацыйную сетку інтэрнэт і аб'яднаных у лакальную інфармацыйную сетку» – у своеасаблівым вайсковым оўпэн-спэйсе.

Ад навабранцаў патрабуецца веданне «прынамсі адной аб'ектна-арыентаванай мовы праграмавання (С++, Java і іншыя)», «веданне і ўменне працаваць з сістэмамі кіравання базамі дадзеных», «камунікабельнасць і ўменне працаваць у камандзе» і інш.

«Iнтэлектуальны патэнцыял Рэспублікі Беларусь велізарны. Гэты патэнцыял шмат у чым ствараецца таксама маладымі людзьмі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій і маюць вышэйшую адукацыю ў ІТ-спецыяльнасці. Цалкам натуральна, што гэтая катэгорыя грамадзянаў можа быць задзейнічаная ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы», – паведамілі арганізатары сустрэчы.

Тэхнічнае абсталяванне роты абыдзецца на 280 тысячаў беларускіх рублёў, яшчэ больш за 900 тысячаў выдаткуюць на рамонт працоўных месцаў і казармаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках