19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украінскі сцяг будзе ўзняты на ўсім Данбасе

4
Парашэнка: Украінскі сцяг будзе ўзняты на ўсім Данбасе

Прэзідэнт Украіны перакананы, што ўкраінскі сцяг будзе узняты ва ўсіх гарадах і сёлах Данецкай і Луганскай абласцей.

Пра гэта гаворыцца ў допісе на ягонай старонцы ў Facebook з нагоды 4-й гадавіны вызвалення Севераданецка, Лісічанска і Рубежнага.

"Упэўнены, украінскі сіне-жоўты сцяг будзе ўзняты ва ўсіх гарадах і сёлах Данецкай і Луганскай абласцей", - адзначыў Парашэнка.

21 ліпеня 2014 года ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль перыметр паблізу населенага пункта Рубежнае Луганскай вобласці. Падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі і УСУ правялі мерапрыемствы для зачысткі тэрыторыі.

22 ліпеня 2014 года ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі Севераданецк Луганскай вобласці, над горадам паднялі ўкраінскі сцяг.

24 ліпеня 2014 года ўкраінскія Узброеныя сілы паднялі сцяг над гарадской радай Лісічанска Луганскай вобласці і пачалі вызваленне горада ад незаконных узброеных фармаванняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках