19 траўня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў: Бабіч у Беларусі будзе раўці

9
Венедыктаў: Бабіч у Беларусі будзе раўці
АЛЯКСЕЙ ВЕНЕДЫКТАЎ

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» выказаўся пра стаўленіка Пуціна на пасаду новага амбасадара Расеі ў Беларусі.

- Міхаіл Бабіч - чалавек са спецслужбаў і, мабыць, Уладзімір Пуцін з улікам таго, што адбываецца паміж Расеяй і Беларуссю (чаго я вам буду пераказваць?), Пуцін надумаў прызначыць туды такога, жорсткага намесніка на амбасаду, - заявіў Аляксей Венедыктаў у праграме «Суть событий» на «Эхо Москвы». - Не столькі дыпламата, як генерала, які стукае кулаком і часам нясе лухту. Гэта ён казаў пра тое, што ў Шыханах не выраблялі хімічную зброю. Ну так, мы ведаем, так? Не магу адкрываць ваенную таямніцу. Проста тады Шыханы называліся інакш і з лічбачкі: ведаеце, як Арзамас-16? Ён думае, што я не ведаю. А я ведаю, спадар Бабіч.

Ну вось, уласна кажучы, я ведаю, што ў Беларусі не моцна яго хацелі. Але мяркуючы з таго, што ўжо, як бы, ідзе выцек... Хоць, напраўду, яго двойчы намінавалі, па-мойму... Па-мойму, двойчы: адзін раз дакладна на амбасадара, адзін раз ва Украіну (ён не атрымаў агрэман), іншы раз, калі я не памыляюся, яго Пуцін хацеў адправіць паслом у Турцыю (там таксама нешта не зраслося). Таму, вось, ён... Ён усё ж будзе там рыкаць. Ён будзе ў Беларусі рыкаць.

Ну, на Бацьку не вельмі парыкае, але спадзяецца, што Бацька таксама там, увогуле, неяк не назаўжды, што называецца.

Нагадаем, больш за тыдзень таму РБК распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што расейскі МЗС запытаў дазвол у беларускіх уладаў на прызначэнне новага амбасадара.

Як паведаміла рэсурсу крыніца, блізкая да Крамля, беларускім уладам ўжо высланы дакументы на атрыманне агрэмана (папярэдняй згоды) на прызначэнне Міхаіла Бабіча паслом Расеі.

У СМІ Міхаіла Бабіча называюць чалавекам, якія мае добрыя сувязі з сілавымі структурамі, асабліва з ФСБ. У разгар расейска-ўкраінскага ваеннага канфлікту ягоная кандыдатура прапаноўвалася на пасаду амбасадара ва Украіне, аднак украінскія ўлады тады адхілілі прапанову, назваўшы расейца «паслом вайны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках