20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славакіі пасля набажэнства ў храме прыхаджан частуюць півам

6
У Славакіі пасля набажэнства ў храме прыхаджан частуюць півам

У сельскай царкве ўсталяваны кранік з пенным напоем, каб зблізіць вернікаў.

У сацсетках, у тым ліку на беларускіх старонках, праходзіць дыскусія аб новаўвядзенні славацкага святара. У сельскай царкве ў Славакіі святар усталяваў... кранік з півам. Гаворка ідзе пра храм святога Лукі ў сяле Склене-Цяпліцэ, піша katolik.life са спасылкай на славацкую прэсу.

Бацюшка Віт Тужынскі, якому належыць ідэя, патлумачыў яе так: у часы ранняга хрысціянства людзі не сыходзілі з храма адразу пасля набажэнства, а заставаліся, каб разам паесці, выпіць, пагутарыць.

Некаторыя са старэйшага пакалення асудзілі новаўвядзенне, мяркуючы, што падобнаму - не месца ў храме. Але святар упэўнены, што нічога дрэнна ў ягонай ідэі няма, і падае словы апостала Паўла з Першага паслання да Карынфянаў у Новым Запавеце: «Ежце, ці п'яце, ці нешта іншае робіце, усё рабіце на славу Божую».

З дапамогай піва, якое лічыцца ў гэтых месцах традыцыйным напоем, святар спадзяецца зблізіць мясцовых жыхароў. Дарэчы, кранікаў устаноўлена два, адзін з іх - з безалкагольным напоем. За налітыя куфлі людзі пакідаюць ахвяраванні, складаючы грошы ў куфаль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках