19 траўня 2024, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістан з выгнання вярнуўся віцэ-прэзідэнт Дустум

У Афганістан з выгнання вярнуўся віцэ-прэзідэнт Дустум
АБДУЛ РАШЫД ДУСТУМ

У аэрапорце Кабула пасля таго, як Дустум пакінуў яго тэрыторыю, раздаўся выбух.

Афганскі віцэ-прэзідэнт Абдул Рашыд Дустум у нядзелю, 22 ліпеня, вярнуўся ў Афганістан пасля 14 месяцаў адсутнасці. У аэрапорце Кабула пасля таго, як Дустум пакінуў яго тэрыторыю, пачуўся выбух, паведамляе DW.

Як паведаміў прадстаўнік афганскага МУС, смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на ўваходзе ў будынак аэрапорта, дзе сабраліся прыхільнікі Дустума. У выніку трагедыі, якая здарылася толькі праз некалькі хвілін пасля ад'езду генерала з аэрапорта, загінулі не менш за 11 чалавек, яшчэ 14 пацярпелі. У паліцыі адзначылі, што колькасць ахвяр можа вырасці. У Кабуле для Дустума арганізаваны афіцыйны прыём з удзелам другога віцэ-прэзідэнта Сарвара Данеша і чальцоў парламента.

Генерал схаваўся пасля абвінавачванняў у траўні 2017 года

Лідар этнічных узбекаў Афганістана, генерал Дустум заняў пасаду віцэ-прэзідэнта краіны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2014 года. Прыцягненне ўплывовага палітыка і палкаводца ў сваю каманду шмат у чым вызначыла перамогу цяперашняга прэзідэнта Ашрафа Гані. Дустум з'ехаў з Афганістана ў траўні 2017 года - нібыта для атрымання медыцынскай дапамогі ў Турцыі, але, на думку назіральнікаў, ён проста ўцёк ад наступстваў абвінавачванняў у выкраданні ягонымі людзьмі аднаго з ягоных палітычных апанентаў.

У лістападзе 2016 года на вялікім урачыстым мерапрыемстве Дустум публічна прынізіў былога губернатара правінцыі Джаўзджан Ахмада Эшчы, а затым, як сцвярджае пацярпелы, целаахоўнікі віцэ-прэзідэнта збілі і выкралі яго. Генпракуратура ў рамках праверкі заявы Эшчы выклікала на допыт генерала і ягоных целаахоўнікаў. Але позвы былі неаднаразова праігнараваныя, і генпракурор рэспублікі выпісаў ордэр на арышт дзевяці супрацоўнікаў аховы Дустума, заявіўшы, што не выключае арышту самога генерала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках