21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Абвінавачаная ў шпіянажы Буціна кантактавала з найвышэйшымі чыноўнікамі ЗША

9
Reuters: Абвінавачаная ў шпіянажы Буціна кантактавала з найвышэйшымі чыноўнікамі ЗША
МАРЫЯ БУЦІНА

Палітычныя кантакты расейкі апынуліся больш сур'ёзнымі, чым меркавалася.

Марыя Буціна, абвінавачаная ў ЗША за працу ў інтарэсах Крамля, кантактавала з значна больш сур'ёзным колам амерыканскіх асобаў, чым паведамлялася раней, кажа Reuters.

Паводле звестак агенцтва, у 2015 года яна ўдзельнічала ў дзвюх сустрэчах, дзе пагутарыла з такімі высокапастаўленымі фігурамі, як Стэнлі Фішэр, які на той момант быў віцэ-старшынёй ФРС ЗША, і Натан Шытс, які займаў тады пасаду намесніка міністра фінансаў у міжнародных справах.

Абодва мерапрыемствы былі арганізаваныя аналітычным Цэнтрам нацыянальных інтарэсаў (Center for The National Interest), які, як паказвае агенцтва, часта адстойвае пункт гледжання Крамля. Сустрэчы праводзіліся для таго, каб аб'яднаць "галоўных прадстаўнікоў фінансавых інстытутаў ЗША і Расеі", гаворыцца ў справаздачы, якую цытуе Reuters.

На гэтых сустрэчах Буціна прысутнічала разам з тым, каго амерыканскія пракуроры назвалі "настаўнікам" абвінавачанай – Аляксандрам Торшыным, намеснікам старшыні Цэнтрабанка Расеі, які знаходзіцца пад санкцыямі.

Марыя Буціна была затрыманая ў Вашынгтоне 16 ліпеня паводле абвінавачвання ў сувязі з расейскай выведкай і працы ў якасці незарэгістраванага агента.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках