21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Беларусі можа адбыцца дэфолт

31
Леанід Заіка: У Беларусі можа адбыцца дэфолт

Каб гэтага не здарылася, уладам давядзецца нешта прадаваць.

Таямніцы беларускага наменклатурнага палішынеля вылазяць вонкі. Не самі. Іх за каўнер дастае КДБ, дэманструючы кадры затрыманняў і схаваных у гаражах сотняў тысячаў даляраў. У эфіры дзяржаўнага тэлебачання гучаць памеры хабараў, якія простым абываталям кажуць пра бязмежнае нахабства чыноўнікаў, страту ў іх усялякага страху. Складваецца ўражанне, што плаціну маўчання прарвала. Знаўцы сістэмы прыняцця пастановаў унутры вертыкалі спекулююць, што бікфордаў шнур для антыкарупцыйнага выбуху рыхтавала КДБ, але кнот павінен быў падпаліць сам Лукашэнка.

Пра тое, што ў яго былі падставы затрымаць дзясяткі намэнклятурна-камерцыйных дзялкоў (факты хабараў, адкатаў, сфабрыкаваных сертыфікатаў, фальшывых тэндараў), ніхто не спрачаецца. Спрачаюцца, чаму менавіта цяпер. Кумаўство, зямляцтва, будаўніцтва шыкоўных катэджаў, ператварэнне дзяцей VIP-аў у так званую залатую моладзь без прынцыпаў і тармазоў, убудаванне сваіх камерцыйных структураў у дзяржзакупкі – усё гэта было ў рамках нефармальна дазволенага. Калі ў краіне кіраваная дэмакратыя, то чаму не зрабіць кіраваныя тэндары? Год, два, пяць, дзесяць і дваццаць...

Мясцовыя і галіновыя «феадалы» адарваліся ад зямлі і рэальнасці. Яны з пасмешкай сабатавалі тыя патрабаванні, загады і ўказы Лукашэнкі, якія азначалі ўсведамленне «кіраўніком краіны» новых сур'ёзных выклікаў і пагрозаў. Ганарыстыя хіханькі-смешачкі VIP-намэнклятурна-чырвонадырэктарскага корпусу спалохалі Лукашэнку. А калі заўтра вайна? На каго мне можна будзе спадзявацца, каму давяраць? Ударную тэму «БелГазеце» пракаментаваў кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка.

Страх страціць

З карупцыяй сёння змагаюцца ўсюды – у Расеі, у Кітаі, у Ганконгу, у міжнародных футбольных арганізацыях. Гэта агульны трэнд. Па-другое, Аляксандру Рыгоравічу стала сорамна за тое, што набраў ва ўладу ўсякіх розных, якія чамусьці пастанавілі, што яны і ёсць Аляксандр Рыгоравіч, толькі раённага маштабу. Але Лукашэнка ніколі не дазволіць, каб у краіне было 118 ягоных копій.

Сістэма хабарніцтва пачынаецца тады, калі адсутнічае эканамічная свабода і свабода выбару.

Трыгерам для абурэння і сораму Лукашэнкі мог стаць падрослы сын Мікалай з уласцівай юнаму пакаленню іманентнай апазіцыяй. Ён можа без хітрыкаў і паліткарэктнасці казаць бацьку пра бязладдзе, якое даходзіць да яго, магчыма, праз сацсеткі. А перад дзецьмі дарослыя наўпрост адчуваюць адказнасць за тое, што робяць няправільна.

Уся гэтая сітуацыя – гэта не пагарда да свайго народу. Гэта нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны. Створаная сістэма цалкам разбэсціла ахову здароўя, ператварыўшы яе ў ахавання ў пахаванне здароўя.

БЕЛАРУСЬ: ЗАСТОЙ ПА-БРЭЖНЕЎСКУ

Лукашэнка хацеў зрабіць як лепш, а атрымалася як заўсёды. Гэта тэарэтычная памылка. За такія памылкі не караюць, за іх, як правіла, расплачваюцца іншыя. Памылка ў тым, што не ствараліся прылады эканамічнай дэмакратыі, не стваралася паўнавартасная канкурэнцыя, не стваралася сістэма замяшчэння пасадаў, не было адкрытасці інфармацыі. І паўстаў застой, які нагадвае застой у часы Брэжнева. Аляксандр Рыгоравіч стварыў застойную Беларусь. Адсюль у чыноўнікаў і ўзнікла жаданне першапачатковага назапашвання капіталу за кошт здароўя працоўных, адсюль – скажэнне агульнай карціны, звязанай з плынямі грошай. Прыхватызацыя плыняў. Прыхватызацыя здароўя. Прыхватызацыя энэргетыкі. Прыхватызацыя дарог. Прыхватызацыя ўсяго, што толькі можна.

- А хто ўключыў матывацыю ў КДБ? Лукашэнка, які спалохаўся магчымага нафтавага манеўру Расеі, у выніку якога з 1 студзеня 2019 г. Беларусь можа страціць 4% ВУП? Ці ён спалохаўся таго, што на 1 ліпеня гэтага года на выплату дзяржпазыкі Беларусь павінна выдаткаваць гіганцкую суму – $3,86 млрд валютных актываў, а ў рэзерве ўсяго $3,83 млрд «жывых» грошай? Што азначае: калі нам ніхто не пазычыць, Беларусь да канца года можа ўвогуле апынуцца без ЗВР альбо давядзецца дэвальваваць беларускі рубель.

– Калі плацежаздольнасць урада становіцца сумнеўнай, у краіне можа наступіць дэфолт. Каб гэтага не здарылася, уладам давядзецца нешта прадаваць. Я прапаную прадаць усе рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Калі раптам нехта з кіраўнікоў пачынае клапаціцца пра народ, нічога добрага не атрымліваецца – могуць толькі пенсійны ўзрост павысіць. Або падаткі падняць. Не будзе хапаць грошай – павялічаць кадастравы кошт зямлі і нерухомасці. Таму, як толькі нейкі спадар выказвае жаданне клапаціцца пра народ, трэба тэрмінова даваць яму медаль і выпраўляць у 3-месячны адпачынак. Пажадана без права займаць пасаду ў органах дзяржкіравання гадоў на пяць.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках