21 траўня 2024, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Сямашка: Тарыфы для насельніцтва будуць падымацца

80
Уладзімір Сямашка: Тарыфы для насельніцтва будуць падымацца
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

На кошт электраэнэргіі не паўплывае нават запуск БелАЭС.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Астравецкай праўдзе» заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. На ягоную думку, беларусам трэба паступова адыходзіць ад перакрыжаванага субсідавання - змяншаць кошт электраэнэргіі для прадпрыемстваў, а для насельніцтва - падвышаць, піша tut.by.

- У Беларусі сёння самы нізкі тарыф на электраэнергію для насельніцтва. На захадзе насельніцтва плаціць за электраэнэргію ў 2-3 разы больш, чым прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, у Нямеччыне блізу 8,5 цэнта за кілават-гадзіну плаціць прамысловы вытворца, а насельніцтва - блізу 27 цэнтаў. А ў нас наадварот: 11,5 цэнта плаціць той жа МАЗ, а прыватныя спажыўцы - блізу 5 цэнтаў, - адзначыў Уладзімір Сямашка. - Таму тарыф для насельніцтва паступова будзе падымацца - вядома ж, не проста так, а з ростам рэальнага заробку. Людзі павінны аплачваць рэальны кошт гэтай кілават-гадзіны - сёння ж насельніцтва аплачвае блізу 80 адсоткаў ад сабекошту электраэнэргіі, газу - і таго менш: блізу 43 адсоткаў.

Паводле ягоных слоў, у краіне «ставіцца задача - даць магчымасць «раскруціцца», зарабіць рэальнаму сектару эканомікі».

- У гэтым выпадку здабудуць і людзі. Бо калі прадпрыемства будзе працаваць эфектыўна, укараняць новыя тэхналогіі, прадаваць прадукцыю на экспарт - тады і ў людзей будзе годны заробак. А рост дабрабыту чалавека заўсёды быў у прыярытэце нашай дзяржаўнай палітыкі, - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.

Прэферэнцыі плануюцца для рэальнага сектара эканомікі, які «моцна перагружаны».

- Да прыкладу, два аўтамабільныя гіганты - беларускі МАЗ і расейскі КамАЗ, якія працуюць на адных і тых жа еўразійскіх рынках, купляюць электраэнэргію рознымі коштамі: МАЗ плаціць 11 цэнтаў за кілават-гадзіну, а КамАЗ - 4,5 цэнта. Думаю, не мае сэнсу тлумачыць, чыя прадукцыя будзе больш канкурэнтаздольная на рынку? І гэта тычыцца не толькі гэтых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках